Эмэ Бээкман
Выгляд
| Эмэ Бээкман | |
|---|---|
| эст.: Aimée Beekman | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 20 красавіка 1933[1] (92 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Vladimir Beekman[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | дзіцячая пісьменніца, пісьменніца, пісьменнік навуковай фантастыкі, кінааператар |
| Гады творчасці | з 1956 |
| Жанр | дзіцячая літаратура |
| Мова твораў | эстонская мова |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Э́мэ Бэ́экман (эст.: Aimée Beekman; нар. 20 красавіка 1933, Талін, Эстонія) — эстонская пісьменніца. Скончыла ў 1956 годзе Усесаюзны Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Друкуецца з 1959 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У раманах «Трылогія пра Мір'ям» (1964—1972), «Чародка белых варон» (1967), «Пара раўнадзенства» (1971), «Чартацвет» (1974), «Родавае дрэва» (1977), «Магчымасць выбару» (1978) — маральна-этычныя праблемы, паказ духоўнай пераемнасці пакаленняў. Раман «Глухія бразготкі» (1968) пра нямецка-фашыскую акупацыю ў гады Другой сусветнай вайны. Аўтар твораў для дзяцей, кінасцэнарыяў, п'ес, нарысаў.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову творы Бээкман пераклаў М. Татур.
Зноскі
- ↑ Aimée Beekman // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Чародка белых варон. Мн., 1973.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Выпускнікі УДІКа
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Заслужаныя пісьменнікі Эстонскай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
- Дзіцячыя пісьменнікі Эстоніі
- Пісьменніцы Эстоніі
- Пісьменнікі-фантасты Эстоніі
- Пісьменніцы СССР
- Пісьменнікі-фантасты СССР