Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года

Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — працэс адцёку насельніцтва з Беларусі, які ўзмацніўся пасля пачатку масавых акцыяў пратэсту супраць чаговага перавыбрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі.[1] Асноўнымі напрамкамі іміграцыі з'яўляюцца Польшча, Украіна, Літва і Латвія.
Маштабы эміграцыі
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных Міністэрства замежных спраў Польшчы за перыяд з чэрвеня 2020 года па ліпень 2021 года беларусам было выдадзена больш за 178 тысяч віз, 12 тысяч з якіх з'яўляюцца гуманітарнымі. У якасці параўнання, за ўвесь 2019, да пачатку пратэстаў Польшча выдала грамадзянам Беларусі 7 гуманітарных віз.[2][3] Літва за 9 месяцаў 2021 года выдала беларусам больш за 4 тысячы гуманітарных віз. Акрамя гэтага з верасня 2020 года па жнівень 2021 года грамадзянам Беларусі было выдадзена 20 тысяч нацыянальных літоўскіх віз. 206 чалавек накіравалі запыт на атрыманне прытулку ў Літве.[3] Інтэрнэт-выданне dev.by, якое спецыялізуюцца на IT-сектары Беларусі, ацаніла колькасць пакінуўшых краіну IT-спецыялістаў у 16-23 тысячы чалавек[4].
Грамадская рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]20 жніўня 2020 года, праз 2 тыдні пасля пачатку масавых пратэстаў, больш за 150 эканамістаў з 25 краін свету звярнуліся з адкрытым лістом[5] да беларускага ўраду. Яно змяшчала папярэджанне аб згубных наступствах для эканомікі ў выпадку далейшага парушэння правоў чалавека і эканамічных правоў грамадзян[6]. МУС Беларусі у сваю чаргу ініцыявала змены ў закон «Аб грамадзянстве», якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства пакінуўшых краіну беларусаў у выпадках, калі яно атрымана шляхам натуралізацыі.[7][8] Урадамі Польшчы і Украіны былі прынятыя дакументы, якія палягчаюць эміграцыю і знаходжанне на тэрыторыі гэтых краін.[9]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Не надо никого держать: как Лукашенко борется с "утечкой мозгов" из Беларуси . Deutsche Welle.
- ↑ Сёлета Польшча выдала грамадзянам Беларусі больш за 90 тысяч віз . polskieradio.pl.
- ↑ а б Сколько белорусов уехало из страны за последние 15 месяцев? Разбираемся . Белсат.
- ↑ Сколько айтишников уехало из Беларуси за два года?(недаступная спасылка). thinktanks.by. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2023. Праверана 2 студзеня 2023.
- ↑ Economists from around the World Appeal to Belarusian Authorities . voiceforbelarus.com. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2020. Праверана 2 студзеня 2023.
- ↑ Немецкий экономист: Беларуси грозит потеря интеллектуальной элиты . Deutsche Welle.
- ↑ Лишение гражданства Беларуси: еще одна форма "борьбы с оппонентами" . Deutsche Welle.
- ↑ В МВД Белоруссии предложили лишать гражданства уехавших за рубеж белорусов . Interfax.
- ↑ Противники Лукашенко начинают уезжать за границу . ng.ru.