Эмілс Дарзіньш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмілс Дарзіньш
Emīls Dārziņš
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 лістапада 1875(1875-11-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1910(1910-08-31)[1][2][…] (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Вольфгангс Дарзіньш[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў
Прафесіі піяніст, дырыжор, кампазітар, музычны крытык
Інструменты фартэпіяна і арган[d]
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмілс Дарзіньш (лат.: Emīls Dārziņš; 3 лістапада 1875, Яўнпіебалга — 31 жніўня 1910) — латышскі кампазітар, дырыжор і музычны крытык. У 1898—1901 займаўся ў Пецярбургскай кансерваторыі па класе кампазіцыі ў М. А. Рымскага-Корсакава, па класе аргана ў Л. Гаміліуса . З 1901 жыў у Рызе. Як кампазітар Дарзіньш праявіў сябе галоўным чынам у жанрах сімфанічнай музыкі, сольнай і харавой песні. Яго песні адрозніваюцца меладычнай выразнасцю, а хоры сталі класічнымі ўзорамі латышскай харавой літаратуры. Вялікае значэнне мела дзейнасць Дарзіньша як прагрэсіўнага музычнага крытыка і публіцыста, які змагаўся за развіццё латышскай музычнай культуры.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
  2. а б Emīls Dārziņš // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]