Эміль Ёнасен
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Поўнае імя | Эміль Ёнасен Сетэрвік | |||||||||||||||
| Нарадзіўся |
17 лютага 1993[1] (32 гады) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Рост | 180 см | |||||||||||||||
| Вага | 82 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Эміль Ёнасен (нарв.: Emil Jonassen; нар. 17 лютага 1993, Шыен, Нарвегія) — нарвежскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Од», дэбютаваў за яго ў Тыпелізе 26 верасня 2010 года, выйшаўшы на замену ў матчы з «Санеф’ёрдам» (5:0). У сезоне 2012 замацаваўся ў асноўным складзе каманды, заставаўся там і ў 2013 годзе, але пазней стаў зрэдку з’яўляцца на полі. У 2016 годзе перайшоў у клуб «Будзё-Глімт», які па выніках сезона 2016 страціў месца ў Тыпелізе, але не наступны год перамог у другім дывізіёне і вярнуў месца ў эліце. Сезон 2018, як і папярэднія, абаронца пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі.
У сакавіку 2019 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб БАТЭ з Барысава і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[2]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, у маі 2019 года, аднавіўшыся ад траўмы, стаў выхадзіць у стартавым складзе, аднак пазней у асноўным заставаўся на лаўцы запасных. У верасні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў БАТЭ[3].
У сакавіку 2020 года вярнуўся ў Нарвегію, стаўшы іграком «Стабека», а ў жніўні 2021 года зноў далучыўся да «Ода». У сакавіку 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Нарвегіі розных узростаў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Нарвегіі: 2014
Пераможца Першага дывізіёна Нарвегіі: 2017
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
- ↑ Норвежский защитник Йонассен стал игроком БАТЭ
- ↑ Эмиль Йонассен и БАТЭ прекратили сотрудничество
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)