Эміль Бернар
| Эміль Бернар | |
|---|---|
| фр.: Émile Bernard | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Émile Henri Bernard |
| Дата нараджэння | 28 красавіка 1868[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 красавіка 1941[1][4][…] (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Andrée Fort[d] |
| Род дзейнасці | мастак, паэт, пісьменнік, ілюстратар, фатограф, скульптар, мастак-гравёр, акварэліст, мастацкі крытык, дзеяч мастацтваў |
| Жанр | партрэт[3], пейзаж[3], рэлігійны жывапіс[d][3], ню[3], гарадскі пейзаж[d][3], жанравы жывапіс[3] і міфалагічны жывапіс[d][3] |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | Школа Понт-Авена, Набі, Пуантылізм, клуазанізм[d][7], арыенталізм[d], synthetism[d][7] і сімвалізм[8][3] |
| Уплыў | Fernand Cormon[d] |
| Уплыў на | Sever Burada[d] і Pere Daura Garcia[d] |
| Узнагароды | |
Эміль Бернар (фр.: Émile Bernard, 28 красавіка 1868[1][2][…], Ліль[3] — 16 красавіка 1941[1][4][…], Парыж[3]) — французскі мастак-неаімпрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў сімвалізму ў мастацтве.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1886 годзе паступае вучыцца жывапісу ў парыжскае мастацкае атэлье Фернана Кармона, дзе знаёміцца з Тулуз-Латрэкам і ван Гогам. У тым жа годзе выгнаны з атэлье «за ўпартасць». У 1886—1888 гадах жыве ў Понт-Авэне, дзе далучаецца да мастацкай групы Понт-Авэн і становіцца сябрам Гагена. Тут жа, у 1887 годзе, сумесна з Луі Анкетэнам, распрацоўвае клуазанісцкі стыль жывапісу.
У 1890 годзе Эміль Бернар перажывае рэлігійны крызіс, пасля чаго майстар звяртаецца да прадметаў і сюжэтаў сярэднявечнага мастацтва. У 1891 годзе разрывае сяброўства з Гагенам і далучаецца да сімвалісцкай групы Адылона Рэдона і Фердынанда Ходлера.
У 1893—1903 гадах падарожнічае па Егіпце, Італіі і Іспаніі. У гэтыя гады стварае па большай частцы рэлігійныя і сімвалісцкія карціны.
Бернар, з'яўляўся адным з выбітных майстроў групы Порт-Авэн, у пачатку сваёй творчасці схіляўся да прымітывізму, у канцы жыцця капіяваў палотны венецыянскіх майстроў. У той жа час творчасць Бернара аказала вырашальны ўплыў на працы Пабла Пікаса ў яго «блакітны перыяд». Доўгія сяброўскія адносіны Бернара з ван Гогам, Гагенам і Сезанам пакінулі пасля сябе вельмі каштоўную для даследчыкаў творчасці мастакоў перапіску.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Émile Bernard
- 1 2 Emile Henri Bernard — ministère de la Culture.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 RKDartists
- 1 2 Émile Bernard — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ French // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
- 1 2 Émile Bernard // Encyclopædia Britannica
- ↑ Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fred Leeman, Émile Bernard (1868—1941), Citadelles & Mazenod éditeurs; Wildenstein Institute Publications, 2013, 495 p. ISBN 9782850885716
- Jean-Jacques Luthi und Armand Israël: Émile Bernard 1868—1941, Editions de l'Amateur, ISBN 2-85917-387-0