Эміль Вікенцьевіч Наско
| Эміль Вікенцьевіч Наско |
|---|
Эміль Вікенцьевіч Наско (18 ліпеня 1944; в. Ваўкалата, Докшыцкі раён) — беларускі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую кансерваторыю (1984, клас Я. Глебава). Працуе ў розных музычных жанрах. Яго стыль вызначаецца эмацыйнай напоўненасцю, дэмакратычнасцю, дасканаласцю формаўтварэння, блізкасцю да народных вытокаў. Сярод твораў: араторыя «Зорка паэта» на словы М. Багдановіча (1991), кантата «Надзя-Надзейка» на словы П. Броўкі (1984), «Урачысты кант з нагоды 500-годдзя Ф. Скарыны» для мяшанага хору і сімфанічнага аркестра (1989), харавы канцэрт «Чатыры санеты пра каханне» (1988), вакальна-сімфанічныя паэмы «Вечны агонь» (1985); «Асветнікі» на словы Н. Загорскай і кананічны тэкст (2000); сімфонія № 1 (1984), канцэрт для баяна і народнага аркестра (1988), «Сімфанічныя танцы» (1987);. камерна-інструментальныя, у т.л. «Полацкая сюіта» для баяна, «Рамантычная паэма» для фартэпіяна, саната для віяланчэлі і фартэпіяна; вакальныя цыклы на вершы А. Міцкевіча, Р. Барадуліна, У. Някляева, А. Куляшова, рамансы, хары, апрацоўкі беларускіх народных песень і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Э. А. Алейнікава. Наско // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).