Перайсці да зместу

Эміль Комб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эміль Комб
фр.: Émile Combes
старшыня Савета міністраў Францыі[d]
7 чэрвеня 1902 — 24 студзеня 1905
Папярэднік П’ер Мары Вальдэк-Русо
Пераемнік Марыс Руўе

Нараджэнне 6 верасня 1835(1835-09-06)[1][2][…]
Смерць 25 мая 1921(1921-05-25)[3] (85 гадоў) ці 24 мая 1921(1921-05-24)[1] (85 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Edgard Combes[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
рыцар Вялікага крыжа Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эміль Жустэн Луі Комб (фр.: Émile Justin Louis Combes; 6 верасня 1835, Ракурб — 25 мая 1921, Пон) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.

У маладосці вучыўся ў духоўнай семінарыі, аднак з цягам часу пакінуў яе, абраўшы свецкі шлях. Яго палітычная кар’ера пачалася з абрання сенатарам у 1885 годзе. У 1893–1895 гадах займаў пасаду намесніка старшыні сената, а ў 1895–1896 гадах — міністра асветы, дзе актыўна прасоўваў ідэі секулярызацыі сістэмы адукацыі.

Кульмінацыяй яго дзейнасці стала пасада прэм’ер-міністра Францыі, якую ён займаў у 1902–1905 гадах. Адначасова ён кіраваў міністэрствам унутраных спраў і міністэрствам рэлігійных культаў. У гэты перыяд ён стаў галоўным ініцыятарам глыбокіх рэформ, скіраваных на аддзяленне царквы ад дзяржавы.

У 1904 годзе, па яго ініцыятыве, Францыя разарвала канкордат з Ватыканам, што фактычна азначала разрыў дыпламатычных адносін і спыненне афіцыйных сувязей з Рымам. У той жа год усе крыжы былі прыбраныя з судовых залаў, а больш за 10 тысяч рэлігійных школ было зачынена, што выклікала масавыя пратэсты і вымушаную эміграцыю многіх святароў і манашак.

У 1906 годзе быў прыняты закон аб раздзеле царквы і дзяржавы, паводле якога ўсе будынкі, якія належалі Каталіцкаму Касцёлу, пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы. У рэчаіснасці гэта азначала канфіскацыю царкоўнай маёмасці паліцыяй. У многіх рэгіёнах гэта прыводзіла да сутыкненняў з вернікамі, якія ўтваралі "жывыя муры", каб абараніць святыні.

У часы кіравання Комба яго ўрад арганізаваў сістэму сачэння за французскімі вайскоўцамі на падставе іх рэлігійнай практыкі. Заводзіліся адмысловыя "фішкі", дзе фіксавалася, ці наведвае афіцэр набажэнствы. Гэтая практыка прывяла да скандалу, вядомага як "фішкавая справа", якая прымусіла Комба пайсці ў адстаўку.

Яго палітыка сутыкнулася з рэзкай крытыкай з боку кансерватыўных і правацэнтрысцкіх сілаў, якія бачылі ў яго дзеяннях прамое пераследаванне рэлігіі. Яго ідэалагічнае супрацьстаянне з царквой прывяло яго да шэрагаў французскага масонства, дзе ён знайшоў аднадумцаў і падтрымку для рэалізацыі сваіх рэформаў.

  1. а б senat.fr
  2. Emile Combes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Émile, Justin, Louis Combes // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.