Эміль Орлік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эміль Орлік
чэшск.: Emil Orlík}
Фатаграфія
Дата нараджэння:

21 ліпеня 1870(1870-07-21)

Месца нараджэння:

Прага, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці:

28 верасня 1932(1932-09-28) (62 гады)

Месца смерці:

Берлін, Веймарская рэспубліка

Грамадзянства:

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-ВенгрыяFlag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія

Род дзейнасці:

літограф, мастак, педагог, фатограф, майстар афорту, гравёр

Жанр:

жывапіс, графіка

Стыль:

партрэт

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Эмі́ль О́рлік (чэшск.: Emil Orlík; 21 ліпеня 1870, Прага, Аўстра-Венгрыя28 верасня 1932, БерлінВеймарская рэспубліка) — чэшскі мастак, графік і фатограф.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Эміль Орлік быў сынам краўца. Спачатку ён вывучаў мастацтва ў прыватнай мастацкай школе Генрыха Кніра ў Празе, дзе адным з яго аднакласнікаў быў Паўль Клее. У 1889-94 — жыў у Мюнхене; у 1891-93 — наведваў мюнхенскую Акадэмію мастацтваў.

Пасля выканання вайсковай службы ў Празе, Эміль вярнуўся ў Мюнхен, дзе працаваў для часопіса «Югенд».У 1900-1901 гг. упершыню наведаў Японію з мэтай вывучыць тэхніку каляровай гравюры на дрэве. Пасля паездкі ў Японію Орлік стварыў працы, натхнёныя каляровай ксілаграфіяй, і ў сувязі з гэтым Орліка адносяць да мастакоў япанізму. Акрамя Японіі Орлік пабываў у Кітаі, Расіі і Егіпце.

Орлік уваходзіў у Венскі сецэсіён і быў вядомы ў першую чаргу як мастак-партрэтыст. З 1905 года і да сваёй смерці Эміль Орлік вёў у навучальнай установе пры берлінскім Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а з 1924 года - у Аб'яднаных дзяржаўных школах свабоднага і прыкладнога мастацтва клас афармлення кнігі. У гэты час ім былі напісаны партрэты Эрнста Барлаха, Лавіса Карынта, Ота Дзікса, Кете Кольвіца, Франца Верфеля, Рудольфа Штэйнер, Томаса Мана, Альберта Эйнштэйна. Разам з Максам Райнгартам Эміль Орлік працаваў над дэкарацыямі і касцюмамі для яго спектакляў у Нямецкім тэатры.

У 1917-1918 гадах Орлік прымаў удзел у перамовах па заключэнні Брэсцкага міры ў якасці афіцыйнага мастака.

Адно з твораў Орліка спакваля паспрыяла прыёме Зігмунда Фрэйда ў круг венскіх прафесараў у 1902 годзе.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Uwe Carstens, Emil Orlik, in: Tönnies-Forum, 16. Jg., 2007, H. 2, ISSN 0942-0843
  • Scheffer, Heinrich, Die Exlibris des Emil Orlik, Wiesbaden: Verlag Claus Wittal 1992. ISBN 3-922835-23-6