Эміль Уладзіміравіч Лацяну
Эміль Уладзіміравіч Лацяну | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1936[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 2003[3][1][2] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, паэт, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0521422 |
![]() |
Эміль Уладзіміравіч Лацяну (6 лістапада 1936 — 18 красавіка 2003) — малдаўскі, савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст РСФСР (1980).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1953—1955 гадах вучыўся на акцёрскім факультэце Школы-студыі МХАТ. У 1962 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Р. Рашаля і Ю. Генікі).
З 1973 года Лацяну працаваў на кінастудыі «Масфільм». Асаблівую папулярнасць яму прынеслі экранізацыя М. Горкага «Табар сыходзіць у неба», экранізацыя Чэхава «Мой ласкавы і пяшчотны звер» і фільм «Ганна Паўлава», прысвечаны жыццю вялікай расійскай балерыны.
У канцы 1980-х гадоў ён зноў вярнуўся на «Малдова-філм», працаваў на малдаўскім тэлебачанні, дзе экранізаваў паэму М. Эмінэску «Лучафэрул». У 1987—1992 гадах — прэзідэнт Саюза Кінематаграфістаў Малдовы. Выкладаў на курсах для акцёраў тэатра ў Кішынёўскім Інстытуце Мастацтваў.
У 1998 паставіў у МХАТ імя М. Горкага спектакль «Увесь ваш Антоша Чэхантэ» па творах Антона Паўлавіча Чэхава «Мядзведзь», «Вяселле». Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў і апавяданняў, сцэнарыяў усіх сваіх фільмаў. Аўтар вершаў да фільма «Восьмы цуд свету» (1981).
Памёр 18 красавіка 2003 года ў Маскве на 67-м годзе жыцця. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Emil Loteanu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- Асобы
- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Малдове
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі УДІКа
- Выкладчыкі ВКСР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
- Сцэнарысты Расіі
- Сцэнарысты СССР
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры СССР
- Постаці Масфільма