Эміліа Сальгары
| Эміліа Сальгары | |
|---|---|
| італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgàri | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgari |
| Псеўданімы | Guido Altieri[1], Guido Landucci[1], Enrico Bertolini, A. Permini, S. Romero, Ammiragliador[1] і Emilius[1] |
| Дата нараджэння | 21 жніўня 1862[2][1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 красавіка 1911[1] (48 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | журналіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, раманіст, празаік, пісьменнік |
| Гады творчасці | 1883[1] — 1911[1] |
| Мова твораў | італьянская мова |
Эміліа Карла Джузэпэ Марыя Сальгары (італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgàri; 21 жніўня 1862 — 25 красавіка 1911) — італьянскі пісьменнік, аўтар гістарычных і прыгодніцкіх раманаў, у тым ліку пра піратаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вероне, там жа скончыў мараходнае вучылішча, збіраўся стаць капітанам далёкага плавання, але не прайшоў па конкурсе. Яшчэ падчас вучобы ў вучылішчы напісаў сваё першае апавяданне «Папуасы» (1883). Пасля 1887 года вырашыў канчаткова прысвяціць сябе літаратуры. Напісаў больш за дзвесце раманаў і апавяданняў.
Найбольшую вядомасць аўтар набыў у Італіі, Іспаніі і Партугаліі. У англамоўных краінах яго ведаюць нашмат менш. Нягледзячы на гучную вядомасць і велізарныя тыражы, усё жыццё Сальгары адчуваў фінансавыя цяжкасці. Раздушаны абавязкамі і сямейнымі праблемамі, скончыў жыццё самагубствам 25 красавіка 1911 года ў Турыне.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Gallo C., Bonomi G. SALGARI, Emilio // Dizionario Biografico degli Italiani — 2017. — Vol. 89. Праверана 4 лістапада 2021.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.
