Эміліян Адамюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эміліян Адамюк
Дата нараджэння 11 (23) чэрвеня 1839
Месца нараджэння
Дата смерці 5 (18) верасня 1906 (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці афтальмолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Восіпавіч Кавалеўскі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эміліян Адамюк (11 (23) чэрвеня 1839, Бельск — 5 (18) верасня 1906, Казань) — расійскі урач-афтальмолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні ў беларускай сям’і мяшчан-земляробаў.

У 1857 годзе, як лепшы вучань Бельскай гімназіі, ён атрымаў стыпендыю Віленскай навучальнай акругі і паступіў у Імператарскі Казанскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, а праз год перайшоў на медыцынскі. Пасля сканчэння медыцынскага факультэта яго пакінулі на кафедры хірургіі і афтальмалогіі.

У 1865 годзе быў прызначаны ардынатарам пры галоўным аддзяленні хірургічнай клінікі.

Напісаў і абараніў у 1867 годзе доктарскую дысертацыю, 28 мая 1870 года быў абраны дацэнтам кафедры афтальмалогіі Казанскага ўніверсітэта, у 1871 годзе стаў экстраардынарным, а ў 1872 годзе — ардынарным прафесарам (выкладаў да 1901 года). У 1870 годзе арганізаваў невялікую клініку, у якую прыязджалі сотні хворых.

Апублікаваў каля 100 навуковых прац па афтальмалогіі.

Памёр пасля цяжкай і працяглай хваробы ў 1906 годзе. Пахаваны на Арскіх могілках у Казані.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]