Эмілія Фокс
Эмілія Фокс | |
---|---|
англ.: Emilia Fox | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1974[1][2] (50 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Эдвард Фокс[3][4] |
Маці | Джаана Дэвід[d][3][4] |
Муж | Джарэд Харыс[d][4][5] |
Дзеці | Rose Gilley[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса |
IMDb | ID 0288976 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмілія Роўз Элізабет Фокс (англ.: Emilia Rose Elizabeth Fox; нар. 31 ліпеня 1974) — брытанская актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Лондане, у сям’і акцёраў Джааны Дэвід і Эдварда Фокса. Дзяцінства правяла за кулісамі. Вучылася ў Брайнстанскай школе, а затым у Оксфардскім універсітэце, дзе яна пасябравала з іншай будучай актрысай Арланда Уэлс. Ёсць родныя брат Фрэдзі і сястра Люсі Арабэла, а таксама стрыечны брат Лоўрэнс Фокс.
Кар’ера Эмілі на тэлебачанні пачалася з невялікай ролі ў серыяле «Пыха і перадузятасць», дзе яна сыграла Джарджыяну Дарсі. Затым яна грала ў фільме «Рэбека». Яе маці іграла ў версіі 1979 года гэтага фільма. Паралельна яна працягвае працаваць у тэатры, у 1998 годзе ўдзельнічала ў Чычэстарскім тэатральным фестывалі.
У 2000 годзе яе запрасілі ў серыял «Рэндал & Хопкірк (памерлі)», дзе яна знялася ў 11 эпізодах. У 2003 годзе яна здымаецца ў фільме «Краіна кахання», прычым роля бацькі дастаецца яе рэальнаму бацьку Эдварду Фоксу. Затым ішлі ролі ў міні-серыялах: Джэйн Сеймур у «Генрыху VIII» і лэдзі Маргарэт у «Змове супраць кароны».
У 2004 годзе яна была запрошана на ролю Лін Фрэдэрык у серыяле «Жыццё і смерць Пітэра Селерса», дзе галоўную ролю гуляў Джэфры Раш. Быў зняты шэраг серый, дзе засяроджваліся адносіны Фрэдэрык і Селерса, але ў канчатковым выніку гэтыя серыі не былі паказаны, а ўсе яе сцэны выдалены. Гэтыя серыі і выразаныя сцэны можна ўбачыць на DVD-выпуску тэлесерыяла. У гэты ж час яна ўдзельнічала ў здымках серыяла «Нямы сведка», дзе сыграла ў 96 эпізодах у ролі Нікі Аляксандэр.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Lundy D. R. Emilia Rose Eliazbeth Fox // The Peerage
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.