Эмілі Дзікінсан
Эмілі Дзікінсан | |
---|---|
Emily Elizabeth Dickinson | |
![]() Эмілі Дзікінсан | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Emily Elizabeth Dickinson[1] |
Дата нараджэння | 10 снежня 1830[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1886[2][3][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Edward Dickinson[d][1] |
Маці | Emily Norcross Dickinson[d][7][1] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка |
Жанр | паэзія[1] |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | Poems by Emily Dickinson |
Узнагароды | |
emilydickinson.org (англ.) | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Эмілі Элізабэт Дзікінсан (англ.: Emily Elizabeth Dickinson, 10 снежня 1830 год, Амхерст, штат Масачусетс — 15 мая 1886 года, там жа) — амерыканская паэтэса.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдварда Дзікінсана, багатага адваката, кангрэсмена і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самуэль Фаўлер Дзікінсан, заснавальнік Коледжу Амхерст. У доме Дзікінсаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плезэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам з сястрой у Коледж Амхерст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала англійскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалогію, псіхалогію і арыфметыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 года, вучылася ў жаночай семінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амхерсту. Прычыны яе сыходу з семінарыі невядомыя. Пасля семінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцця Эмілі Дзікінсан так і не выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў[8]. Родны горад Амхерст Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэльфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябравалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, ў лістах Хігінсан даваў парады Дзікінсан ў справах паэзіі.
У гады жыцця Эмілі Дзікінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасля яе смерці 15 мая 1886 года яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.
Лавінія папрасіла дапамогі ў выданні вершаў сястры ў Мэйбл Луміс Тод, жонкі мясцовага прафесара астраноміі, таленавітай мастачкі і сяброўкі Эмілі. Пасля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых з вершаў была адхілена з-за асцярогі публічнага меркавання. Аднак, нягледзячы на асцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэтэсы[8]. Гэта дапамагло грамадскасці больш поўна ацаніць медытатыўную лірыку творчасці Эмілі, а аўтар была прызнана як самая таленавітая амерыканская паэтэса[9].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вершы Эмілі Дзікінсан не маюць аналагаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаецца незвычайная пунктуацыя і выкарыстанне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасці і смерці, гэтыя ж сюжэты ёсць і ў яе лістах да сяброў.
У Рэспубліцы Беларусь сярод аўтараў даследчыцкіх работ пра Эмілі Дзікінсан вылучаюцца: Т. Я. Аўтуховіч (Гродна)[10], Т. Я. Камароўская (Мінск)[11], В. І. Гутар (Гродна)[12], Е. М. Мірошнікава (Мінск)[13], Ю. С. Пятачкоў (Мінск)[14] і інш.
На беларускую мову вершы Дзікінсан перакладалі Рыгор Барадулін, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур[15].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 https://www.biography.com/people/emily-dickinson-9274190 Праверана 4 верасня 2018.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Emily Dickinson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Emily Dickinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ http://asteria.fivecolleges.edu/findaids/amherst/ma167.html Праверана 17 красавіка 2017.
- ↑ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 291.
- ↑ 8,0 8,1 http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org № 530
- ↑ Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.
- ↑ Автухович, Т.Е. Индивидуально-творческое преломление романтической парадигмы в поэзии Ф. И. Тютчева и Э. Дикинсон / Т. Е. Автухович // Славянскiя лiтаратуры ў кантэксце сусветнай: матэрыялы IX мiжнароднай навуковай канферэнцыi, прысвеч. 70-годдзю фiлалагiчнага факультэта БДУ, Мінск, 15 — 17 кастрычнiка 2009 г.: у 2 ч. Ч. 2. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2010. — С. 146—152.
- ↑ Комаровская, Т.Е. «…мои друзья — Холмы… и Солнечный закат…» Литературный портрет Эмили Дикинсон / Т. Е. Комаровская // «Всемирная литература», 2000. — № 9. — С. 156—163.
- ↑ Гутар, О.И. «Письмо Миру» Эмили Дикинсон: проблема интерпретации и перевода (версии А. Гаврилова и А. Ходановича) / Е. Ф. Карский и современное языкознание: материалы XII междунар. науч. чтений (Гродно, 20 — 21 мая 2010 г.) ГрГУ им. Я. Купалы; редкол.: М. И. Конюшкевич, А. В. Никитевич. — Гродно: ГрГУ, 2011. — 507 с.
- ↑ Мирошникова, Е.М. Эмили Дикинсон и Кристина Россетти: общее и особенное / Е. М. Мирошникова // Сборник работ 70-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета, 15 — 18 мая 2013 г., Минск: В 3 ч. Ч. 2. — Минск, 2013. — С. 131—135.
- ↑ Пятачков, Ю.С. Немецкая классическая философия и философские учения Востока как основа поэтического творчества Ф. И. Тютчева и Э. Э. Дикинсон: магистерская диссертация [Текст] / Ю. С. Пятачков. — Минск, БГПУ, 2014. — 88 с.
- ↑ Эмілі Дыкінсан(недаступная спасылка)
Лiтaратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дикинсон Э. Стихотворения. Письма. М. Изд-во «Наука». 2007
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Выбраная лірыка / Эмілі Дыкінсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 84, [1] с. — (Паэты планеты).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмілі Дзікінсан
- Мой ліст — да Свету…