Перайсці да зместу

Эмінэ Эрдаган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмінэ Эрдаган
турэцк.: Emine Erdoğan
першая лэдзі Турцыі[d]
з 28 жніўня 2014
Папярэднік Хайруніса Гюль

Нараджэнне 21 лютага 1955(1955-02-21) (71 год)
Імя пры нараджэнні турэцк.: Emine Gülbaran[1][2]
Муж Рэджэп Таіп Эрдаган
Дзеці Білал Эрдаган[d], Сюмейе Эрдаган[d], Ахмет Бурак Эрдаган[d] і Эсра Эрдаган[d]
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмінэ Эрдаган (турэцк.: Emine Erdoğan, народж. Гюльбаран (турэцк.: Gülbaran); нар. 21 лютага 1955(1955-02-21), Ускюдар[d], Правінцыя Стамбул) — турэцкі дзяржаўны дзеяч. Жонка 12-га прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, першая лэдзі Турцыі з 28 жніўня 2014 года.

Нарадзілася ва Ускюдары (раён Стамбула), у арабскай сям’і з Сіірта (крайні паўднёвы ўсход Турцыі), малодшая з пяці дзяцей. Вучылася ў школе мастацтваў «Акшам» імя Мідхата-пашы, але навучанне не скончыла. Удзельнічала ў працы «Асацыяцыі жанчын-ідэалістак», падчас гэтай дзейнасці сустрэла Рэджэпа Эрдагана, за якога выйшла замуж 4 ліпеня 1978 года. У шлюбе ў ніх нарадзілася чацвёра дзяцей: сыны Ахмет Бурак і Білал і дачкі Эсра і Сюмейе[3].

7 снежня 2010 года прэм’ер-міністр Пакістана Юсуф Рэза Гілані узнагародзіў Эмінэ Эрдаган ордэнам Пакістана 2 класа (англ.: Hilal-e-Pakistan) у знак прызнання яе намаганняў па аказанні дапамогі народу Пакістана, які пацярпеў ад паводак. У кастрычніку 2010 года Эмінэ Эрдаган наведала пацярпелыя ад паводкі раёны Пакістана і арганізавала кампанію па зборы сродкаў для дапамогі ахвярам паводкі.

16 лютага 2011 года Эмінэ Эрдаган быў уручаны «Прыз фонду» Кранс Мантана Форум на цырымоніі ў Бруселі.

  1. https://www.tccb.gov.tr/en/emineerdogan/biography/
  2. https://www.eastoregonian.com/community/entertainment/recep-tayyip-erdogan-and-emine-g-lbaran/image_0387f0b6-8d2c-5d17-83ac-7416d45ed417.html
  3. Emine Erdoğan (тур.). biyografi.net (15 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2010. Праверана 15 кастрычніка 2008.