Энвер Рызаевіч Барыеў
| Энвер Барыеў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| азерб.: Ənvər Rza oğlu Barıyev | |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
| Папярэднік | Юрый Малумаў | ||||||
| Пераемнік | Алег Табанюхаў | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
| Папярэднік | Валерый Астапаў | ||||||
| Пераемнік | Уладзімір Вашчанка | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 кастрычніка 1964 (61 год) |
||||||
| Нацыянальнасць | азербайджанец | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук | ||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Званне | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 года, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), пасол у Туркменістане (2011—2013).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азербайджанскай ССР у 1964 г.
У 1985 годзе скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР.
Служыў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, памежных войсках.
1991—1996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бяспекі Галоўнай упраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі.
1996—1999 — першы намеснік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу.
Са жніўня 1999 года — першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 29 снежня 2004 года — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС.
22 сакавіка 2005 года — 29 снежня 2010 — міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
26 жніўня 2011 года прызначаны паслом Беларусі ў Туркменістане[1]. 16 мая 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады.
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Мае больш за 100 навуковых публікацыяў.
Генерал-лейтэнант унутранай службы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» II, III ступеняў, медалямі іншых краін.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на старонцы МНС Архівавана 13 верасня 2010. (руск.)
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Азербайджанскай ССР
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты педагагічных навук
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Міністры па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Паслы Беларусі ў Туркменістане



