Энгельберг
| ||||||||||||||||||||||
Энгельберг (ням.: Engelberg) — камуна і курорт у Швейцарыі, у кантоне Обвальдэн. Акрамя вёскі Энгельберг, у муніцыпалітэт таксама ўваходзяць паселішчы Графенорт, Оберберг і Шванд. Муніцыпалітэт Энгельберг з’яўляецца эксклавам Обвальдэна, акружаным кантонамі Берн, Нідвальдэн і Уры.
Энгельберг — буйны горны курорт у Цэнтральнай Швейцарыі. Бліжэйшы буйны горад — Люцэрн. Курорт акружаны з усіх бакоў альпійскімі вяршынямі.
Насельніцтва — 4194 чалавекі (на снежань 2020 года). Афіцыйны код — 1402.
Зноскі
- ↑ а б Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 Hauptbereichen — Federal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
- ↑ Ständige Wohnbevölkerung nach Staatsangehörigkeitskategorie Geschlecht und Gemeinde; Provisorische Jahresergebnisse; 2018 — Federal Statistical Office, 2019. Праверана 11 красавіка 2019.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.