Энгельберт Хумпердынк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энгельберт Хумпердынк
Engelbert Humperdinck
Engelbert humperdinck 1854.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 верасня 1854(1854-09-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1921(1921-09-27)[4][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Wolfram Humperdinck[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музыказнавец, лібрэтыст, музычны крытык
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера
Узнагароды
Аўтограф Signatur Engelbert Humperdinck.PNG
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энгельберт Хумпердынк (ням.: Engelbert Humperdinck; 1 верасня 1854, Зігбург, Рэйнская вобласць, Каралеўства Прусія — 27 верасня 1921, Нойштрэліц, свабодная дзяржава Мекленбург-Штрэліц у Веймарскай рэспубліцы) — нямецкі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і Густава Хумпердынка (1823—1902), выкладчыка Зігбургскай гімназіі. З дзіцячых гадоў захапляўся музыкай, пачаў сачыняць дзіцем. У 1867 годзе напісаў зінгшпілі «Жамчужына» і «Клаўдзіна фон Віла Бэла». У 1869 годзе спяваў у царкоўным хоры ў Падэрборне. У 1872—1876 гадах вучыўся ў Кёльнскай кансерваторыі ў Фрыдрыха Гернсхайма, потым у 1877—1879 гадах у Мюнхенскай каралеўскай школе музыкі ў Ёзэфа Райнбергера. Таксама браў прыватныя ўрокі ў Франца Лахнера. У 1879 годзе жыў у Рыме ў якасці лаўрэата прэміі Мендэльсона. Затым падарожнічаў па Італіі, Францыі і Іспаніі і два гады выкладаў у кансерваторыі Вялікага тэатра «Лісеа» у Барселоне. У 1887 годзе ён вярнуўся ў Кёльн.

У 1890 годзе ён быў прызначаны прафесарам Кансерваторыі Хоха ў Франкфурце-на-Майне, выкладаў таксама ў вакальнай школе Юліуса Штокхаўзена. У ліку вучняў Хумпердынка — іспанскі кампазітар басконскага паходжання Андрэс Ісасі, кампазітар Леа Шпіс. Ён таксама выкладаў музыку сыну Рыхарда Вагнера, Зігфрыду.

Імя кампазітара выкарыстоўваецца ў якасці псеўданіма эстраднага спевака Арнольда Дорсі з сярэдзіны 1960-х гадоў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11855476X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. а б Humperdinck, Engelbert // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao. — P. 405.
  5. Engelbert Humperdinck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11855476X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
  8. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11855476X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  9. Archivio Storico Ricordi — 1808.