Перайсці да зместу

Эндла (запаведнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эндла
Размяшчэнне
Плошча
  • 10 161 км²[1]
Дата заснавання 1985

Эндла (эст.: Endla) — адзін з пяці дзяржаўных запаведнікаў рэспублікі Эстонія. Плошча — 10 161 гектар.

Арганізаваны ў Эстонскай ССР як заказнік у 1980 годзе плошчай 8162 га, затым пашыраны і надзелены статусам запаведніка ў 1985 годзе. Размешчаны на ўзвышшы Пандыверэ ў цэнтральнай Эстоніі, за 15 км ад г. Йыгева на мяжы трох паветаў (Ярвамаа, Йыгевамаа і Ляэнэ-Вірумаа). У 1997 годзе ён быў уключаны ў Рамсарскі спіс, паводле якога яго водна-балотныя ўгоддзі маюць міжнароднае значэнне, а з 2004 года — у лік арніталагічных і прыродных зон Натура 2000.

На тэрыторыі прыроднага запаведніка Эндла знаходзяцца ўнікальныя крыніцы Нара-Аострыку-Вілбастэ. Шмат азёр, у ліку якіх і аднайменнае возера Эндла. Найбольшае балота запаведніка носіць назву «Менік’ярвэ» і мае драўляны насціл, па якім можна здзяйсняць пешыя шпацыры працягласцю да 30 хвілін. Таўшчыня тарфянога пласта месцамі можа дасягаць 8 метраў.

На тэрыторыі запаведніка гняздуецца каля 180 відаў птушак (назіранне за птушкамі ў запаведніку папулярна сярод арнітолагаў і турыстаў), 42 віды млекакормячых, расце каля 450 відаў раслін.

Зноскі

  1. Estonian Environmental Register Праверана 28 студзеня 2018.