Эндру Джэксан Дэвіс
Эндру Джэксан Дэвіс | |
---|---|
англ.: Andrew Jackson Davis | |
Род дзейнасці | спірытуаліст |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1826[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1910[1] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | ЗША |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эндру Джэксан Дэвіс (англ.: Andrew Jackson Davis, 11 жніўня 1826 г. — 13 студзеня 1910 г.) — амерыканскі празорлівец, прыхільнік спірытуалізму.
Э. Дж. Дэвіс быў выхадцам з беднай сям'і, у маладосці не атрымаў фармальнай адукацыі. У 16 гадоў уладкаваўся ў абутковую майстэрню. У 1843 г., уражаны лекцыяй, прысвечанай месмерызму, пачаў праводзіць вопыты з выкарыстаннем гіпнозу. У 1844 г. абвясціў, што сустракаўся з духамі Галена і Эмануэля Сведэнборга, быў прызнаны празорліўцам, пасля чаго займаўся лекаваннем і выдавецкай дзейнасцю.
У 1845 — 1885 гг. апублікаваў каля 30 прац, у якіх выклаў свае погляды на сусвет, прыроду чалавека, медыцыну, смерць і паслясмяротнае існаванне. У іх ён прадказаў адкрыццё некалькіх новых планет і планетоідаў поясу Койпера, рух Сонечнай сістэмы вакол цэнтру галактыкі, з'яўленне самарухаючых вазоў і інш.
Зноскі
- ↑ а б Ellwood R. S. Andrew Jackson Davis // Davis, Andrew Jackson (11 August 1826–13 January 1910), prominent American Spiritualist and author // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0801868 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #173185495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.