Эндру Маўнтбэтэн-Віндзар
| Эндру Маўнтбэтэн-Віндзар | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Andrew Mountbatten-Windsor[1] | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
19 лютага 1960[2][3][…] (65 гадоў)
|
||||||
| Род | Віндзорская дынастыя | ||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Andrew Albert Christian Edward Mountbatten-Windsor | ||||||
| Бацька | Філіп, герцаг Эдынбургскі[5][6] | ||||||
| Маці | Лізавета II[5][6] | ||||||
| Жонка | Сара Фергюсан | ||||||
| Дзеці | Беатрыса Ёркская[d][5][6] і Яўгенія Ёркская[d][6][5] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Царква Англіі | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Манаграма |
|
||||||
| Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі[8] | ||||||
| Званне | vice admiral[d][9][10] | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Эндру Альберт Крысціян Эдвард Маўнтбэтэн-Віндзар[12][13] (англ.: Andrew Albert Christian Edward Mountbatten Windsor; нар. 19 лютага 1960, Лондан) — трэцяе дзіця (і другі сын) каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II і яе мужа Філіпа.
30 кастрычніка 2025 года пазбаўлены тытулаў прынца Вялікабрытаніі і герцага Ёркскага і афіцыйна выкарыстоўвае прозвішча Маўнтбэтэн-Віндзар[14][15].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў пачатковай школе Heatherdown Prep, затым у школе хлопчыкаў Gordonstoun, у якой у свой час вучыліся яго бацька і старэйшы брат. І, нарэшце, скончыў канадскі каледж Lakefield.
У 1979 годзе Эндру паступіў у Каралеўскі вайскова-марскі каледж, дзе вывучыўся на пілота верталёта. У 1982 годзе ён стаў афіцэрам 820-й ваенна-марской авіяцыйнай эскадрыллі, прыпісанай да авіяносца Invincible.
Калі ў красавіку 1982 пачалася Фалклендская вайна, Invincible прыняў у ёй удзел. Эндру быў другім пілотам верталёта Sea King і ўдзельнічаў у баявых вылетах[16].
У 1984 годзе Эндру быў прызначаны асабістым ад’ютантам каралевы. Гэтую пасаду ён займаў да 1987 года, калі стаў інструктарам у верталётнай эскадрыллі. У 1988—89 гадах ён быў афіцэрам на эсмінцы «Эдынбург», затым быў верталётчыкам на фрэгаце «Кэмпбелтаўн», а з 1993 па 1994 год камандаваў мінным тральшчыкам «Катэсмор». Затым ён зноў быў пілотам, штабным афіцэрам, завяршыў ваенную кар’еру ў 2001 годзе, даслужыўшыся да афіцэра ваенна-марскога штаба, які адказвае за міжнароднае супрацоўніцтва, у званні камандэра. У 2005 годзе ён атрымаў званне капітана, у 2010 годзе — контр-адмірала, у 2015 годзе-віцэ-адмірала[17].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 2001 года Эндру працаваў спецыяльным прадстаўніком Вялікабрытаніі па міжнародным гандлі і інвестыцыях, у яго абавязкі ўваходзіла прадстаўленне краіны на гандлёвых кірмашах і канферэнцыях па ўсім свеце.
3 верасня 2012 года Эндру быў адным з 40 людзей, якія спусціліся па вяроўцы з хмарачоса The Shard, каб прыцягнуць інвестараў у фонды Outward Bound і Royal Marines Charitable[18][19].
З 2014 года ў рамках праекта Pitch@Palace прынц Эндру падтрымаў прадпрымальнікаў, дзеліцца з імі кантактамі патэнцыйных інвестараў[20].
Скандалы і абвінавачванні
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе прынц Эндру апынуўся ўцягнуты ў скандал вакол амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, з якім ён пазнаёміўся ў 1990-я гады: Эпштэйна абвінавацілі ў сексуальнай сувязі з непаўналетняй, і на судзе па справе Эпштэйна сведка Вірджынія Робертс заявіла, што ў 2001 годзе, калі ёй было 17 гадоў, фінансіст прымушаў яе займацца сексам з ім і іншымі мужчынамі, уключаючы прынца Эндру. У 2008 годзе Эпштэйн, пайшоўшы на здзелку са следствам быў прысуджаны да 18 месяцаў пазбаўлення волі. Прынц Эндру не перапыніў адносін з Эпштэйнам і, пасля яго вызвалення, некалькі разоў гасцяваў у яго дома ў Нью-Ёрку. 6 ліпеня 2019 года Эпштэйн быў зноў затрыманы і падчас папярэдняга следства пакончыў з сабой у турэмнай камеры[21].
У лютым 2011 года, падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі, член парламента Крыс Браянт абвінаваціў Эндру ў тым, што ён быў «не толькі блізкім сябрам Саіфа аль-Іслама Кадафі, але і прыяцелем асуджанага лівійскага зброевага кантрабандыста Тарэка Кайтуні»[22]. Пасля гэтага Эндру пазбавіўся пасады спецыяльнага прадстаўніка па міжнародным гандлі і інвестыцыях.
Брытанская каралеўская сям’я неаднаразова заяўляла, што агучаныя ў адрас прынца абвінавачванні, звязаныя з Эпштэйнам, не маюць ніякага дачынення да рэальнасці. Сам прынц на працягу доўгіх гадоў асабіста не каментаваў гэтую гісторыю. У сярэдзіне лістапада 2019 года, аднак, ён даў інтэрв’ю Бі-бі-сі, у якім распавёў аб сваім сяброўстве з Эпштэйнам і паспрабаваў абвергнуць сцверджанні аб сексуальнай сувязі з 17-гадовай дзяўчынай[23]. Пасля выхаду праграмы ў эфір, прынц падвергнуўся рэзкай крытыцы з боку грамадскасці: яго абвінавацілі ў няшчырасці і ў тым, што ён не выказаў спагады пацярпелым дзяўчатам. 20 лістапада прэс-служба Букінгемскага палаца ад імя прынца Эндру паведаміла[24], што ён часова адмовіўся ад выканання афіцыйных абавязкаў у якасці члена каралеўскай сям’і з-за скандалу[21][25].
13 студзеня 2022 года прынц быў пазбаўлены ўсіх воінскіх званняў (апроч вайскова-марскіх)[26] і каралеўскіх патранажаў[27].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты на Сары Фергюсан з 23 ліпеня 1986 года да 30 мая 1996 года. У іх дзве дачкі: Беатрыс (нар. 8 жніўня 1988 года) і Яўгенія (нар. 23 сакавіка 1990 года).
Тытулы
[правіць | правіць зыходнік]
Тытул герцага Ёркскага быў падараваны Эндру 23 ліпеня 1986 года — у дзень жаніцьбы на Сары Фергюсан.
17 кастрычніка 2025 года Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Таксама ён адмовіўся ад званняў Рыцара Вялікага крыжа Каралеўскага Вікторыянскага ордэна і Каралеўскага рыцара-кампаньёна Высакароднага ордэна Падвязкі[28].
30 кастрычніка 2025 года кароль Карл III пазбавіў яго «геральдычнага стылю, тытулаў і ушанаванняў прынца»[14].
Да пазбаўлення тытула прынца Эндру, як член каралеўскай сям’і, меў асабісты герб, заснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]| Краіна | Дата | Узнагарода | |
|---|---|---|---|
| 6 лютага 1977 | Медаль Срэбнага юбілею каралевы Лізаветы II | ||
| 1982 | Медаль Паўднёвай Атлантыкі з разеткай | ||
| 1988 | Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа | ||
| 1990 | Памятны медаль Новай Зеландыі 1990 | ||
| 2001 | Знак Узброеных сіл | ||
| 6 лютага 2002 | Медаль Залатога юбілею каралевы Лізаветы II | ||
| 2005 | Памятны медаль Стагоддзя Саскачавана | ||
| 23 красавіка 2006—кастрычнік 2025 | Рыцар ордэна Падвязкі | ||
| 2010[29] | Ордэн Федэрацыі | ||
| 21 лютага 2011—кастрычнік 2025 | Рыцар Вялікага крыжа | Каралеўскага Віктарыянскага ордэна | |
| 2 чэрвеня 2003—21 лютага 2011 | Рыцар-камандор | ||
| 19 снежня 1979—2 чэрвеня 2003 | Камандор | ||
| 6 лютага 2012 | Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II | ||
| 2015 | Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла | ||
| 12 ліпеня 2017[30] | Камандор 1 класа ордэна Ізабелы Каталіцкай | ||
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Герцаг Ёркскі стаў адным з персанажаў мастацкага фільма «Спенсер: таямніца прынцэсы Дыяны» (2021), дзе яго сыграў Ніклас Корт.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ What does it mean to be plain old Andrew Mountbatten Windsor? — The Guardian, 2025. Праверана 1 лістапада 2025.
- ↑ Lundy D. R. Andrew Albert Christian Edward Windsor, 1st Duke of York // The Peerage
- ↑ Prince Andrew Albert Christian Edward Mountbatten-Windsor [House of Windsor] // Kindred Britain
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/uknews/queen-elizabeth-II/9689145/Queens-Blue-Sapphire-wedding-anniversary-65-years-of-landmarks.html
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ Companies House — 1988. Праверана 13 красавіка 2022.
- ↑ а б Lewis R. Prince Andrew, duke of York // Encyclopædia Britannica
- ↑ Prince Andrew loses military titles and use of HRH — 2022.
- ↑ Andrew to be stripped of his final military title by King, minister says - BBC News — 1991.
- ↑ https://www.bbc.co.uk/news/uk-59987935 Праверана 14 студзеня 2022.
- ↑ Русские корни, титулы и порядок наследования престола: разбираемся в королевской семье (руск.)
- ↑ Andrew is officially deleted from public life in rapid change – as all royal titles & honours he has lost are revealed (англ.)
- ↑ а б Без дома и работы: к чему привела дружба сына Елизаветы II с педофилом (руск.)
- ↑ Andrew Mountbatten Windsor: What is the history of the former duke’s new name? (англ.)
- ↑ Prince Andrew Talks of His Dangerous Falklands Experiences. MercoPress. 2001-06-12.
- ↑ Naval Career
- ↑ Prince Andrew rappels down U.K. building for charity. cbc. 2012-09-03. Праверана 2012-09-07.
- ↑ Prince Andrew descends Europe's tallest building. cbsnews. 2012-09-03. Праверана 2012-09-07.
- ↑ Emma.Goodey (2016-04-04). The Duke of York and Pitch@Palace. The Royal Family(англ.).
- ↑ а б Принц Эндрю прекратит исполнять официальные обязанности из-за скандала с Эпштейном
- ↑ Duke must lose trade job, says MP. BBC News. 2011-03-01. Праверана 2019-10-04.
- ↑ Интервью принца Эндрю о его связях с Эпштейном: вопросов больше, чем ответов. BBC News Русская служба. Праверана 2022-01-13.
- ↑ A statement by His Royal Highness The Duke of York. 20th November, 2019
- ↑ Принц Эндрю отказался от обязанностей из-за скандала с Эпштейном // РБК, 20.11.2019
- ↑ Prince Andrew: Which military roles has he lost - and what else could he be handing back? (англ.). Sky News. Праверана 15 студзеня 2022.
- ↑ Принц Эндрю лишился воинских званий, титула и королевского патронажа. BBC News Русская служба. Праверана 2022-01-13.
- ↑ Принц Эндрю отказался от титула герцога из-за скандала с Эпштейном (руск.)
- ↑ Johnson, Alice (2010-11-26). Khalifa, Queen Elizabeth II exchange orders. Gulf News. Dubai.
- ↑ Princess Anne, Prince Andrew & Prince Harry receive Spanish Honour for their role in State Visit
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Букінгемскім палацы
- Віндзорская дынастыя
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Узнагароджаныя медалём Залатога юбілею каралевы Лізаветы II
- Узнагароджаныя медалём Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лондане
- Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Адміралы Вялікабрытаніі
- Прэзідэнты Футбольнай асацыяцыі Англіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла
- Кавалеры ордэна Падвязкі