Эндру Уайбрэхт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эндру Уайбрэхт Гарналыжнік
Грамадзянства  ЗША
Дата нараджэння 10 лютага 1986(1986-02-10) (38 гадоў)
Месца нараджэння Лейк-Плэсід, ЗША
Кар'ера
Клуб New York Ski Education Foundation
У зборнай 30 лістапада 2006
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Ванкувер 2010 Супергігант
Чэмпіянат свету сярод юніёраў
Бронза 2006 Супергігант
Вынікі
 Алімпійскія гульні 1 (2010)
 Чэмпіянат свету 1 (2009)
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 30 лістапада 2006
 Перамогі на этапах Кубка свету 0
 Лепшае месца ў агульным заліку 93 (2007-2008)
 Хуткасны спуск 39 (2007-2008)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 38 (2007-2008)
 Супергігант 30 (2008-2009)
 Гіганцкі слалам -
 Слалам -
Апошняе абнаўленне: 28 лютага 2010

Эндру Уайбрэхт (англ.: Andrew Weibrecht, нар. 10 лютага 1986, Лэйк-Плэсід, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі гарналыжнік, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў супергіганце.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічае ў афіцыйных спаборніцтвах з 2002 года. Дэбютаваў у Кубку свету 30 лістапада 2006 года ў Бівер-Крык. Рэгулярна выступае ў Кубку свету з 2008 года. За сваю кар'еру Уайнбрехт толькі адзін раз трапіў у першую дзесятку на этапе Кубка свету (у Бівер-Крык у 2007). На чэмпіянаце свету 2009 у Валь-д-Ізеры прыняў удзел у трох дысцыплінах, лепшы вынік — 39-е месца ў супергіганце.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы Эндру Уайбрэхт стаў бронзавым прызёрам у супергіганце. У алімпійскіх спаборніцтвах па хуткасным спуску заняў 21-е месца.[1]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў школу зімовых відаў спорту ў Парк-Сіці ў 2003 годзе, вучыцца ў Дартмуцкім каледжы.

У 2010 годзе прыняў удзел у шоў «У Філадэльфіі заўсёды сонечна» у якасці запрошанай зоркі .

Уайбрэхт вядомы пад мянушкамі «Warhorse» і «Warberg».[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]