Эндру Юр
Эндру Юр | |
---|---|
Andrew Ure | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 мая 1778[1][2] |
Месца нараджэння | Глазга |
Дата смерці | 2 студзеня 1857[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | Лондан |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, хімік, астраном, эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Fellow of the Royal College of Physicians and Surgeons of Glasgow[d] |
![]() |
Эндру Юр (англ.: Andrew Ure; 18 мая 1778, Глазга — 2 студзеня 1857, Лондан) — шатландскі эканаміст і хімік.
З 1804 па 1830 быў прафесарам хіміі і натурфіласофіі ў каледжы Андэрсана. Аўтар даследавання «Слоўнік хіміі» Dictionary of Chemistry, 1821), перакладзены яшчэ пры яго жыцці на нямецкую і французскую мовы. У 1834 аб'ехаў найбуйнейшыя фабрычныя вытворчасці Брытаніі, каб атрыманы досвед выкарыстоўваць у тэарэтычных распрацоўках. Прыхільнік аперацыйнага падзелу працы. У гісторыі эканамічных вучэнняў Эндру Юр увайшоў як даследчык, які зрабіў тэрміны-словазлучэнні «філасофія фабрыкі» і «філасофія вытворчасці» структураўтваральнымі элементамі свайго эканамічнага вучэння. Аўтар працы «Слоўнік мастацтваў, мануфактур і шахт» (Dictionary of Arts, Manufactures, and Mines, 1853). Метадалогія Эндру Юра была блізкая алгарытму інтэлектуальных пошукаў матэматыка і канструктара Чарльза Бэбіджа. Неаднаразова згаданы ў тэкстах Карла Маркса.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Andrew Ure // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France Andrew Ure // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- (1821) Dictionary of Chemistry. http://books.google.com/books?id=k0FAAAAAIAAJ&printsec=frontcover&dq=dictionary+of+chemistry&cd=1#v=onepage&q&f=false.
- (1829) A New System of Geology. http://books.google.com/books?id=cLoQAAAAIAAJ&printsec=frontcover&dq=A+New+System+of+Geology&cd=1#v=onepage&q&f=false.
- (1835) The Philosophy of Manufactures, or an Exposition of the Scientific, Moral and Commercial Economy of the Factory System of Great Britain. http://socserv2.mcmaster.ca/~econ/ugcm/3ll3/ure/PhilosophyManufactures.pdf. Філасофія фабрыкі
- (1836) Account of the Cotton Industry. Баваўняная прамысловасць у Вялікабрытаніі
- (1837) A Dictionary of Arts, Manufactures, and Mines. 1 of 2. 1870. http://books.google.com/books?vid=0sZEB9ns0xfbs6&id=lVXxvZswQmsC&pg=PR1.