Эндрыкас Адольфавіч Юшка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эндрыкас Юшка)
Эндрыкас Адольфавіч Юшка
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1947(1947-10-21) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Эндрыкас Адольфавіч Юшка (нар. 21 кастрычніка 1947, Клікалей[lt], Акмянскі раён, Шаўляйская вобласць, Літва)  — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры, мастак міжнароднага саюза мастацкай фатаграфіі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19741981 гадах архітэктар Магілёўскага аддзела Галаўнога інстытута па праектаванні прадпрыемстваў штучнага валакна[ru], у 19812001 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект», у 20012010 гадах намеснік генеральнага дырэктара па архітэктуры ЗАТ «Будпраектінвест».

Член Саюза архітэктараў СССР, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.

Пражывае ў Магілёве па пр. Міру, 10.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча
Дом па вуліцы Ленінскай, 54 пасля рэканструкцыі

Асноўныя творы: 8, 9, 11-павярховы інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча на рагу Піянерскай і Камсамольскай вуліц у Магілёве (1987)[1], навучальны корпус № 16 БДСГА ў Горках[2], гасцініца ў Дрыбіне[3], рэканструкцыя будынка Магілёўскага філіяла «Слаўнафтабанк» па вуліцы Ленінскай, 54[4], гандлёвы цэнтр «Панарама» з гаражамі па вул. Чэхава (сааўтар Ірына Іванчыкава)[5] ў Магілёве і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны і адзначаны прызамі, дыпломамі, медалямі. З іх найважнейшыя: сярэбраны медаль Новазеландскага фотасалона (1989), залаты медаль Лонданскага салона (1990), граматы Беларускага Саюза архітэктараў, дыплом Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (2001).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юшка Эндрикас Адольфович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)