Эндэрберы
Эндэрберы | |
---|---|
англ. Enderbury | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5,1 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
3°08′ пд. ш. 171°05′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Фенікс |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́ндэрберы (англ.: Enderbury) — востраў у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча - 5,1 км². Незаселены.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты ў 1823 г. брытанскімі кітабоямі і названы ў гонар лонданскага суднаўладальніка Сэмюэля Эндэрберы.
У 1856 г. ЗША абвясцілі востраў свабодным для здабычы гуана амерыканскімі грамадзянамі. Здабыча каштоўнага ўгнаення вялася амерыканскай "Кампаніяй гуана астравоў Фенікс" у 1860 - 1877 гг. Асабліва прыбытковым стаў 1870 г., калі было здабыта 6 тысяч тон гуана. У 1878 г. амерыканцаў змянілі брытанцы, але не мелі таго ж поспеху — большая частка радовішча ўжо была вычарпана. У 1880-ыя гг. брытанскія здабытчыкі пакінулі Эндэрберы.
Хаця прырода маленькага вострава была вынішчана, Вялікабрытанія і ЗША працягвалі спрэчкі аб яго тэрытарыяльнай прыналежнасці да 1939 г., пакуль ён не быў разам з суседнім Кантонам абвешчаны сумесным уладаннем.
У 1938 - 1942 гг. на Эндэрберы жылі 4 амерыканскія каланісты, але ў сувязі з падзеямі II Сусветнай вайны іх паселішча было тэрмінова ліквідавана.
У 1979 г. востраў увайшоў у склад Кірыбаці.
У 2010 г. Эндэрберы разам з іншымі астравамі Фенікс (Кірыбаці) быў уключаны як ахоўваемая тэрыторыя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў мае каралавае паходжанне і ўяўляе сабою закрыты атол з невялікай унутранай лагунай (0,6 км²). Клімат субэкватарыяльны засушлівы.
Першародная прырода вострава была разбурана ў выніку чалавечай дзейнасці ў XIX ст. Большая частка паверхні пакрыта вапняковымі скаламі і толькі часткова зарастае травой і хмызнякамі. Дрэваў вельмі мала.
Эндэрберы — важнае месца для размнажэння зялёных чарапах і некаторых відаў марскіх птушак. Выдатна захаваўся падводны свет мясцовага каралавага рыфа.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ENDERBURY ISLAND. Phoenix Group Архівавана 1 чэрвеня 2012.
- Enderbury Island Архівавана 7 кастрычніка 2012.
- Island Description Архівавана 22 лютага 2012.