Энергетыка Бразіліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Па колькасці спажыванай энергіі Бразілія займае дзясятае месца ў свеце і першае — у Лацінскай Амерыцы. Асноўная асаблівасць бразільскага энергетычнага сектара ў тым, што большая частка энергіі ў краіне вырабляецца з узнаўляльных крыніц. Краіна - найбуйнейшы вытворца этанолу, паліва з цукровага трыснёга; дзякуючы гэтаму Бразілію часам называюць біяэнергетычнай звышдзяржавай. Аснову электраэнергетыкі складаюць ГЭС, сярод якіх ёсць буйнейшыя ў свеце: Ітайпу на рацэ Парана (2-я ў свеце), Тукуруі на рацэ Такантынс. З неўзнаўляльных рэсурсаў асноўнымі крыніцамі энергіі служаць нафта і прыродны газ.

Біяпаліва[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з ростам сусветных коштаў на нафту ўжо ў пачатку 2004 года эканамічна апраўданым стала вытворчасць і экспарт этанолу, вырабляецца з цукровага трыснёга. У 2005 годзе фінансавым годзе ў краіне было выраблена 16,6 млрд літраў этанолу, што з'яўляецца гістарычным максімумам, а адносная доля яго ў паліўным балансе Бразіліі ўзрасла да 20%. Аб'ём экспарту склаў 2 млрд літраў, у вартасным выражэнні — каля 600 млн долараў. У 2005 быў выпушчаны першы авіяцыйны рухавік, што працуе на трысняговым этаноле.

Нафта і газ[правіць | правіць зыходнік]

Здабыча нафты 2,6 млн барэляў у дзень у 2017 годзе. Спажыванне нафты склала 2,52 млн барэляў у дзень. Выкарыстанне этанолу ў якасці аўтамабільнага паліва дазволіла беднай на нафту Бразіліі ператварыцца o 2006-07 г. з імпарцёра нафты ў экспарцёра. Здабыча прыроднага газу 24 млрд кубічных метраў у 2017 годзе. Спажыванне прыроднага газу у 2017 было на ўзроўні 34 млрд куб. метраў. Імпарт газу склаў 10,5 млрд куб. метраў. Здабыча вугалю знаходзіцца на ўзроўні 8 млн тон у год (24 месца ў свеце ў 2016), большая частка вугалю спальваецца на ЦЭС. Вугаль для патрэб металургіі Бразілія вымушана імпартаваць.[1]

Электраэенргетыка[правіць | правіць зыходнік]

ГЭС[правіць | правіць зыходнік]

Тукуруі, першая вялікая ГЭС у Амазоніі

83 % электраэнергіі Бразілія выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях, чыя агульная магутнасць складае 260 ГВт. Гідрарэсурсы размешчаны нераўнамерна — больш за 70 % іх засяроджана на поўначы краіны (пакуль што яны асвоены слаба) і толькі 12 % — на паўднёвым усходзе (асвоены практычна цалкам). Бразілія можа вырабляць да за 600 млрд кВт·г электраэнергіі ў год. Вытворчасць электраэнергіі склала 568 млрд кВт·г у 2016 годзе, а спажыванне — а 500 млрд кВт·г. Імпарт складае 41 млрд кВт·г (у асноўным электраэнергія, якая выпрацоўваецца сумесна з Парагваем на гідрастанцыі Ітайпу).[2]. У 2019 плануецца скончыць будаўніцтва ГЭС Белу-Монці на рацэ Шынгу, якая стане пятай сярод наймагутнейшых ГЭС свету.

АЭС[правіць | правіць зыходнік]

Ангра — адзіная АЭС краіны

Сёння 4 % электраэнергіі Бразілія атрымлівае ад мірнага атама. На адзінай АЭС краіны — «Ангра» побач з Рыа-дэ-Жанейра — працуюць два рэактары (першы мае магутнасць 657 МВт, другі — 1350), было распачата будаўніцтва трэцяга; яшчэ сем рэактараў планавалася пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю да 2025 года. Аднак з-за трагічных падзей на АЭС «Фукусіма» ў Японіі ў сакавіку 2011 года ў Бразіліі ўзняўся рух супраць атамнай энергетыкі (так, 27 сакавіка 2011 года ў Рыа-дэ-Жанэйра адбылася маніфестацыя супраць яе выкарыстання)[3].

Альтэрнатыўная энергетыка[правіць | правіць зыходнік]

На кастрычнік 2018 магутнасць бразільскіх ветраэнергетычных установак склала 18 ГВт. Бразільскія ветравыя фермы адрозніваюцца найлепшым каэфіцыентам выкарыстання ўсталяванай магутнасці (КВУМ) у свеце: 60 % у штаце Баія пры сярэднім сусветным у 24 %.

Агульная магутнасць фотаэлементаў на канец 2018 складае 1,8 ГВт. Найбольшае развіццё сонечная энергетыка атрымала ў штатах Мінас-Жэрайс, Баія, Гаяс, для якіх характэрны выключна высокія паказчыкі сонечнай радыяцыі.

Зноскі