Энергія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энергія
Выява
Вывучаецца ў energetics[d]
ISQ dimension
Сімвал велічыні (LaTeX) [1] і
Рэкамендуемая адзінка вымярэння джоўль[1][2][…], электронвольт[2] і kilogram square metre per square second[d][1]
External data available at URL data.europa.eu/euodp/en/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Энергія
,
Размернасць
Адзінкі вымярэння
СІ Дж
СГС эрг
Электрычная энергія

Эне́ргія (грэч. enérgeia — дзейнасць) — здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.

У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).

Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc², дзе c — скорасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прымаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў).

Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]