Энрыка Лета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Энрыка Лета
Enrico Letta
Энрыка Лета
сцяг
83-і Старшыня Савета міністраў Італіі
24 красавіка 2013 года — 14 лютага 2014 года
Прэзідэнт: Джорджа Напалітана
Папярэднік: Марыа Монці
Пераемнік: Матэа Рэнцы
сцяг
Міністр прамысловасці, камерцыі і турызму Італіі
22 снежня 1999 — 11 чэрвеня 2001
Папярэднік: П'ер Луіджы Берсані
Пераемнік: Антоніа Марцана
сцяг
Міністр па еўрапейскіх справах Італіі
21 кастрычніка 1998 — 22 снежня 1999
Папярэднік: Ламберта Дзіні
Пераемнік: Патрыцыя Тоя
 
Партыя: Дэмакратычная партыя (з 2007 г.)
Адукацыя: 1) Пізанскі ўніверсітэт
2) Школа даследаванняў Святой Ганны(англ.) бел.
Навуковая ступень: доктар філасофіі
Дзейнасць: палітык, навуковы работнік, пісьменнік-дакументаліст
Месца працы:
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 20 жніўня 1966(1966-08-20) (53 гады)
Піза, Таскана, Італія
Бацька: Giorgio Letta[d]
 
Сайт: enricoletta.it
 
Аўтограф: Enrico Letta signature.svg
 
Узнагароды:
Grand Cross of the Order of Civil Merit

Энрыка Лета (італ.: Enrico Letta, нар. 20 жніўня 1966) — італьянскі палітык, намеснік сакратара Дэмакратычнай партыі. 83-ці Старшыня Савета Міністраў Італіі з 24 красавіка 2013 года па 14 лютага 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Пізе, скончыў у 1994 годзе Пізанскі ўніверсітэт (спецыялізацыя па паліталогіі) і Школу даследаванняў Святой Ганны(англ.) бел., дзе атрымаў у 2001 годзе ступень Ph.D па заканадаўстве Еўрапейскага саюза. На працягу працяглага часу займаўся навукай, працаваў прафесарам у прыватным Універсітэце Карла Катанеа(англ.) бел. у Кастэланца (2001—2003), Школе даследаванняў Святой Ганны (2003), запрошаным прафесарам у Вышэйшай камерцыйнай школе Парыжа(англ.) бел. (2004).

Дзядзька Энрыка, Джані Лета, быў адным з высокапастаўленых памочнікаў С. Берлусконі. Энрыка Лета заняўся палітычнай дзейнасцю з пачатку 1990-х гадоў: быў прэзідэнтам Моладзі Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 1991—1995 гадах. У 1994 годзе ўступіў у Італьянскую народную партыю(англ.) бел., дзе зрабіў хуткую кар'еру, стаўшы ў 1997 годзе намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі ва ўзросце 32 гадоў, а ў 1998 годзе быў прызначаны міністрам па справах Еўрасаюза ў кабінеце Д’Алема. На парламенцкіх выбарах 2001 года быў упершыню абраны ў палату дэпутатаў ад партыі Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода[1][2][3].

З 2004 па 2006 год ён быў дэпутатам Еўрапарламента, у Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у групу Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і Камітэт па эканамічных і валютных пытаннях[4] У 2006 годзе пакінуў Еўрапарламент і заняў пасаду сакратара Савета міністраў у другім кабінеце Продзі.

З'яўляецца адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі, у 2007 годзе на выбарах кіраўніцтва партыі Лета заняў трэцяе месца з 11 % галасоў[5]. З 2009 года з'яўляецца намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі П'ера Луіджы Берсані.

24 красавіка 2013 года прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана прапанаваў Э. Лета ўзначаліць урад Італіі, каб спыніць крызісную сітуацыю, якая склалася пасля выбараў 24—25 лютага 2013 года[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]