Перайсці да зместу

Энса Фернандэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Энса Фернандэс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 студзеня 2001(2001-01-17)[1] (24 гады)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
Рывер Плэйт
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́нса Херэмі́яс Ферна́ндэс (ісп.: Enzo Jeremías Fernández; нар. 17 студзеня 2001) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Звычайна гуляе на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але здольны выканаць ролю апорнага ці атакуючага паўабаронцы.

Выхаванец акадэміі «Рывер Плэйта». Дэбютаваў у асноўнай камандзе клуба ў 2019 годзе, а затым правёў два сезоны ў арэндзе ў клубе «Дэфенса і Хустысія». Быў важнай часткай каманды, якая здолела здабыць Паўднёваамерыканскі кубак, а таксама стаць пераможцамі Рэкопы Паўднёвай Амерыкі. Пасля гэтага вярнуўся ў «Рывер Плэйт» у 2021 годзе. Па вяртанні Фернандэс зарэкамендаваў сябе як ключавы ігрок клуба, стаўшы з ім чэмпіёнам краіны ў тым жа годзе. Улетку 2022 года ігрок далучыўся да «Бенфікі».

Адгуляўшы за партугальскі клуб усяго шэсць месяцаў, у студзені 2023 года ён быў набыты англійскім «Чэлсі» за рэкордныя 106,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Кантракт іграка разлічаны на восем за паловай гадоў[2]. Фернандэс дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лютага ў хатнім матчы супраць «Фулхэму», згуляўшы 90 хвілін[3]. 11 лютага аргенцінец зрабіў галавую перадачу ў матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», і сустрэча скончылася з лікам 1:1[4]. 30 жніўня 2023 года ўключыў мяч у браму «Уімблдана» ў матчы Кубка лігі[5]. А 30 снежня забіў першыя галы ў элітным дывізіёне, двойчы засмуціўшы брамніка «Брайтан энд Хоўв Альбіёна»[6].

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны 24 верасня 2022 года ў матчы супраць зборнай Гандураса[7]. Ігрок замяніў на 64-й хвіліне сустрэчы Леандра Парэдэса.

«Дэфенса і Хустысія»:

«Рывер Плэйт»:

«Бенфіка»:

Аргенціна:

Жанаты, мае дачку і сына.