Энтані Блінкен
| Энтані Блінкен | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Antony Blinken | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Вендзі Шэрман | ||||||
| Пераемнік | Thomas A. Shannon, Jr.[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Denis McDonough[d] | ||||||
| Пераемнік | Avril Haines[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Майк Пампеа | ||||||
| Пераемнік | Марка Рубіа | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
16 красавіка 1962[1][2] (64 гады) |
||||||
| Бацька | Дональд Блінкен[d][4] | ||||||
| Жонка | Эван Раян[d][5] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іўдаізм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Энтані Джон Блінкен (англ.: Antony John Blinken; 16 красавіка 1962, Нью-Ёрк) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША (2015—2017), дзяржаўны сакратар ЗША з 26 студзеня 2021 года па 20 студзеня 2025 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Дональда Блінкена з сям’і ўплывовага нью-ёркскага юрыста і Джудыт Блінкен, менеджара танцавальнай трупы Мерса Канінгема. Скончыў прыватную нью-ёркскую школу Далтона. У 1970 годзе бацькі развяліся, а праз год яго маці выйшла замуж за польскага юрыста, які выжыў у Халакосце, пісьменніка Самюэля Пізара і пераехала разам з сынам у Парыж, дзе кіравала Амерыканскім цэнтрам для студэнтаў і мастакоў. У 1984 годзе Блінкен скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце[8].
Спічрайтар прэзідэнта Біла Клінтана[9].
На працягу першага тэрміна Барака Абамы ў 2009—2013 гадах працаваў саветнікам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна[10].
У 2013—2015 гадах з’яўляўся намеснікам саветніка па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША, у 2015—2017 гадах — намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША[11].
У 2018 годзе заснаваў разам былой памочніцай міністра абароны ЗША па палітычных пытаннях Мішэль Флурнуа кансалтынгавую фірму WestExec Advisors[12].
У лістападзе 2020 года Джо Байдэн назваў яго будучым дзяржсакратаром ЗША ў сваёй камандзе[13]. 26 студзеня 2021 года Сенат большасцю галасоў зацвердзіў кандыдатуру Блінкена на пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША[14].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты з каталічкай ірландскага паходжання Эван Раян, унучкай былога кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША, якая пачынала сваю кар’еру ў 1990-я гады як намесніца Першай лэдзі ЗША[15].
Зноскі
- ↑ Jewish Virtual Library — 1998.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress.
- ↑ Jewish Virtual Library — 1998.
- ↑ а б в г д Momtaz R., Herszenhorn D. M. Nine things to know about Antony Blinken // Politico — Brussels: Springer Science+Business Media, 2020. Праверана 25 лістапада 2020.
- ↑ WEDDINGS; Evan Ryan, Antony Blinken // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2002. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 8 сакавіка 2021.
- ↑ El gobierno de Biden denunció que Argentina tiene un "sistema judicial ineficaz y politizado" que impide frenar la corrupción
- ↑ а б The World According to Tony Blinken—in the 1980s — Washington: 2021. — ISSN 2381-1595
- ↑ Jason Horowitz. Antony Blinken steps into the spotlight with Obama administration role (англ.). The Washington Post (15 верасня 2013). Праверана 11 лістапада 2020.
- ↑ Demetri Sevastopulo. Biden’s ‘alter ego’ Antony Blinken tipped for top foreign policy job (англ.). Financial Times (23 лістапада 2020). Праверана 23 лістапада 2020.
- ↑ Omri Nahmias. Who is on Biden’s foreign-policy team, and what are their positions? (англ.). The Jerusalem Post (20 ліпеня 2020). Праверана 11 лістапада 2020.
- ↑ Michael Martina, Simon Lewis, Arshad Mohammed. Biden confidant Antony Blinken expected to get key foreign policy role (англ.). Reuters (11 лістапада 2020). Праверана 11 лістапада 2020.
- ↑ Marianne Levine and Theodoric Meyer. Former Obama officials launch strategic advisory firm (англ.). Politico (16 лютага 2018). Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ Байдэн назваў імя будучага дзяржсакратара ЗША(недаступная спасылка), Радыё Свабода, 23-11-2020
- ↑ Ентоні Блінкер — новий держсекретар США: що про нього відомо, 24 канал, 26-01-2021
- ↑ Corine Lesnes. Ils feront le monde (10/43) : Antony Blinken, l'étoile montante de la diplomatie américaine (фр.). Le Monde (29 ліпеня 2014). Праверана 11 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Antony “Tony” Blinken (англ.). jewishvirtuallibrary.org. Праверана 11 лістапада 2020.