Энтані Джэймс Легет
Энтані Джэймс Легет | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1938[1][2] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзірк тэр Хар[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (2011) |
![]() |
Сэр Энтані Джэймс Легет KBE (англ.: Sir Anthony James Leggett; нар. 26 сакавіка 1938 года, Лондан) — брытана-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003) (сумесна з А. А. Абрыкосавым і В. Л. Гінзбургам) «за стварэнне тэорыі звышправоднасці другога роду і тэорыі звышцякучасці вадкага гелію-3». Па стане на 2011 год з’яўляўся прафесарам фізікі ва Універсітэце Ілінойса.
Сваімі працамі Легет распачаў асновы даследаванняў квантавай фізікі макраскапічных дысіпатыўных сістэм і выкарыстання кандэнсаваных сістэм для праверкі асноў квантавай механікі.
Легет з’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1997), Амерыканскага філасофскага таварыства (ЗША), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (ЗША, 1996) і замежным членам Расійскай акадэміі навук. Акрамя таго ён з’яўляецца членам Лонданскага каралеўскага таварыства (Вялікабрытанія, 1980), Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскага інстытута фізікі і ганаровым членам Інстытута фізікі (Вялікабрытанія).
Легет валодае падвойным, брытанска-амерыканскім грамадзянствам. Ён стаў рыцарам-камандорам ордэна Брытанскай імперыі ў 2004 г. «за заслугі ў фізіцы».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прэмія Вольфа па фізіцы (2002/2003)
- Нобелеўская прэмія па фізіцы (2003)
Зноскі
- ↑ Anthony J. Leggett // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Sir Anthony J. Leggett // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Ламбеце
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Фізікі Вялікабрытаніі
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі XXI стагоддзя
- Замежныя члены РАН