Перайсці да зместу

Энца Перэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Энца Перэс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1986(1986-02-22)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазіцыя флангавы паўабаронца, брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2007 Гадой-Крус[d] 84 (12)
2011—2015 Бенфіка 70 (9)
2015—2017 Валенсія 61 (0)
2017—2023 Рывер Плэйт 154 (2)
2025—0000 Рывер Плэйт 20 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́нса Нікала́с Пе́рэс (ісп.: Enzo Nicolás Pérez; нар. 22 лютага 1986, Майпу, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рывер Плэйт» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Пачаў кар’еру выступамі за мясцовы клуб «Дэпартыва», за які гуляў яго бацька. Прафесійна займацца пачаў у клубе «Гадой-Крус», за які забіў першы гол каманды ў найвышэйшым дывізіёне. У 2007 годзе далучыўся да клуба «Эстудыянтэс».

8 чэрвеня 2011 года ігрок перайшоў у склад партугальскай «Бенфікі». Сума пераходу склала паводле чутак, каля 5,5 млн еўра[3]. Пасля сур’ёзнай траўмы калена атрыманай у адборачным матчы Лігі чэмпіёнаў, Перэс быў аддадзены ў арэнду назад у «Эстудыянтэс», дзе выступаў на працягу шасці месяцаў[4]. Пазней вярнуўся ў партугальскі клуб, дзе стаў асноўным іграком цэнтру паўабароны, гуляючы на гэтай пазіцыі разам з Неманьем Мацічам.

Яго выступы прыцягнулі ўвагу іншых клубаў, а галоўны трэнер «Бенфікі» Жоржы Жэзуш назваў Перэса мозгам каманды, якога цяжка будзе замяніць[5]. 6 ліпеня 2014 года Энца быў прызнаны найлепшым іграком сезону партугальскае лігі[6].

2 студзеня 2015 года «Валенсія» падпісала Перэса за 25 млн еўра[7]. Дэбют іграка прыпаў на хатнюю перамогу «кажанаў» у матчы супраць мадрыдскага «Рэалу» (2:1).

У нацыянальнай зборнай Аргенціны дэбютаваў 30 верасня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы, які скончыўся перамогай аргенцінцаў з лікам 2:0.

«Эстудыянтэс»:

«Бенфіка»:

«Рывер Плэйт»: