Эніра Браніцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эніра Браніцкая (нар. 31 жніўня 1981, Мінск) — былая палітвязень Беларусі, вязень сумлення [1]. Праваабаронца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эніра Браніцкая нарадзілася 31 жніўня 1981 года ў Мінску.

  • У 1998 годзе скончыла гімназію і паступіла на аддзяленне паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ.
  • У 2003 годзе скончыла ўніверсітэт з дыпломам з адзнакай і паступіла ў аспірантуру на кафедру паліталогіі. Была адтуль выключаная падчас зняволення[2].
  • У 2004—2005 гг. чытала ў БДУ курс «Ідэалогія беларускай дзяржавы»[3].
  • Брала ўдзел у працы гуманітарных грамадскіх арганізацый: працавала валанцёрам у дзіцячым лагеры ў Ірландыі (2002), у доме інвалідаў у Францыі (2003), была арганізатарам праекту аказання дапамогі недзяржаўнай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс» у Мінску (2004)[4].
  • З 2010 года дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцю[8].
  • Удзельнічала ў місіях па назіранні за выбарамі ва Украіне, Сербіі, Македоніі, Францыі, Кыргызстане, Румыніі і ў Манака[10].
  • Эксперт місіі Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ[11].

Сям'я: муж Валянцін[12] — перакладчык, сын Мацвей, дачка — Ульяна[13].

Пераслед за грамадскую дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

2005 год кастрычнік: сябры грамадскай ініцыятывы «Партнёрства» спрабавалі правесці ўстаноўчы сход з мэтай рэгістрацыі арганізацыі, аднак з'езд быў спынены міліцыяй. Удзельнікаў з'езда абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага сходу.

Каля 70 актывістаў трапілі ў аддзяленне мілцыі. Эніра Браніцкая, на той час намеснік старшыні арганізацыі, была асуджана на 15 сутак арышту[14].

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска прызнаў яе вінаватай у парушэнні арт. 167 ч.2 КаАП РБ — удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве[15].

Таксама па 15 сутак арышту атрымалі кіраўнік арганізацыі Мікалай Астрэйка і ягоны намеснік Аляксандр Бондараў. Святлане Конанавай вынеслі штраф у памеры 30 базавых велічыняў.

8 лістапада 2005 Эніра Браніцкая выйшла са спецпрыёмніка-размеркавальніка пасля 10 сутак арышта[16].


У 2006 годзе грамадская ініцыятыва «Партнёрства» збіралася назіраць за ходам прэзыдэнцкіх выбараў. Напярэдадні выбараў 22 лютага 2006 г. Э.Браніцкую арыштавалі і змясцілі ў СІЗА КДБ разам з іншымі прадстаўнікамі «Партнерства» Цімафеем Дранчуком, Аляксандрам Шалайкам і Мікалаем Астрэйкам.

За некалькі тыдняў да выбараў тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, заявіў, што арышты адбыліся ў сувязі з датычнасцю да падрыхтоўкі сілавога звяржэння ўлады. Паводле С. Сухарэнкі, сцэнар апазыцыі прадугледжваў правядзенне ў Мінску шматтысячнага мітынгу, падчас якога «у натоўпе планавалася ўзарваць выбуховыя прыстасаванні», гаворка тады ішла і пра дохлых пацукоў[17], якімі апазіцыя мелася атруціць ваду ў Мінску[18].

Акрамя таго гаварылася, што «Партнёрства» нібыта падрыхтавала фальшывыя пратаколы «экзыт-пулаў», паводле якіх перамогу на выбарах мусіў атрымаць апазіцыйны кандыдат Аляксандр Мілінкевіч[19].

2 сакавіка 2006 г. Э.Браніцкай і Ц.Дранчуку, М.Астрэйку, А.Шалайку было прад'яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 193 КК РБ (арганізацыя ці кіраванне дзейнасцю грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыяй, якая пасягае на асобу, правы і абавязкі грамадзян)[20].

Э. Браніцкая знаходзілася пад вартай спачатку ў следчым ізалятары КДБ, потым — у СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага[21].

4 жніўня 2006 г. падчас судовага разбіральніцтва ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска абвінавачванні па ч.2 арт. 193 КК РБ былі знятыя, а прысуд суддзя Леанід Ясіновіч вынес па арт.193.1 КК РБ (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду ці ўдел у іх дзейнасці). Э.Браніцкая была асуджана да шасці месяцаў арышту[22].

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Эніру Браніцкую вязнем сумлення[23].

21 жніўня 2006 г. Э.Браніцкая была вызваленая, пасля заканчэння тэрміну яе арышту[24].

Зноскі

  1. AMNESTY INTERNATIONAL ПРЕСС-РЕЛИЗ
  2. Эніра Браніцкая З кнігі «Будзіцелі»
  3. Эніра Браніцкая
  4. Эніра Браніцкая
  5. Эніра Браніцкая З кнігі «Будзіцелі»
  6. Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» падвёў вынікі трохгадовай дзейнасці
  7. [Еднасць праваабаронцаў волі. Хроніка «Салідарнасці». / Рэд. С.Цітова. — Мінск, 2016. — 176 с. С.103.]
  8. Энира Броницкая: В глобальном смысле в Беларуси возможно все!
  9. Вместе изменим условия содержания административно арестованных!
  10. Знакомьтесь: Энира Броницкая!
  11. Знакомьтесь: Энира Броницкая!
  12. Эніра Браніцкая З кнігі «Будзіцелі»
  13. Знакомьтесь: Энира Броницкая!
  14. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. С.232
  15. На 15 суток арестована заместитель руководителя гражданской инициативы «Партнерство» Энира Броницкая.
  16. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. С. 233
  17. Ад «Маладняка» да «Легіёну» — Браніцкая, Лойка, Процька пра гучныя справы КДБ
  18. Народная Воля 2011-01-14
  19. [Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск 2007. C.34.]
  20. [Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск 2007. C.35.]
  21. Эніра Браніцкая
  22. [Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск 2007. ст.35.]
  23. [Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С. 271. ISBN 978-0-929849-27-0]
  24. [Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск 2007. ст.35.]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. — Менск 2007, — 152 c. ISBN 978-5-002093-26-8.
  • Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С. 271. ISBN 978-0-929849-27-0.
  • Еднасць праваабаронцаў волі. Хроніка «Салідарнасці». / Рэд. С.Цітова. — Мінск, 2016. — 176 с.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.