Перайсці да зместу

Эніф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эніф (Epsilon Pegasi, ε Peg) — самая зыркая зорка ў сузор’і Пегаса, аддаленая ад Сонца прыкладна ў 690 светлавых гадоў.[1]

Традыцыйная назва зоркі Эніф паходзіць ад арабскага ‏أنف ‎ [анф], што азначае «нос» Пегаса і адносіцца да яе становішча ва ўяўнай фігуры крылатага каня. Міжнародны астранамічны саюз афіцыйна зацвердзіў выкарыстанне назвы Эніф для гэтай зоркі ў 2016 годзе.[2]

Назіральныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Эніф — адная з зыркіх зорак сузор’я Пегаса. Назіраная зорная велічыня Эніфа складае 2,38 м, абсалютная — −4,24 м.[3][4]

Эніф мае двух аптычных спадарожнікаў. Кампанент B знаходзіцца на адлегласці 83,2 кутняй секунды ад звышгіганта (вымярэнне 2013 г.) і мае візуальную яркасць 12,80 м, кампанент C знаходзіцца на адлегласці 144,6 ″ (вымярэнне 2016 г.) і мае візуальную зорную велічыню 8,74 м. Абедзве гэтыя зоркі істотна адрозніваюцца сваім уласным рухам ад Эніфа.[5]

Фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Эніф — звышгігант спектральнага класу K2. Тэмпература гэтай зоркі складае 4460 К, а яе свяцільнасць у 6700 разоў перавышае свяцільнасць Сонца. Дыяметр гэтай зоркі ў 150 разоў перавышае дыяметр Сонца, а яе маса прыкладна ў дзесяць разоў перавышае масу Сонца. З такой вялікай масай зорка можа выбухнуць як звышновая або скончыць сваё жыццё як масіўны белы карлік.[6]

Эніф знаходзіцца на такой жа адлегласці ад Сонца да бліжэйшых Садалмеліка і Садалсууда і, магчыма, утварыўся з імі ў адным малекулярным воблаку каля 15 мільёнаў гадоў таму. У 1972 годзе назіралася магутная дзесяціхвілінная ўспышка Эніфа, якая павялічыла яе назіраную зыркасць у пяць разоў (зорка стала такой жа зыркай, як Альтаір). Такія з’явы вельмі рэдкія і іх механізм невядомы.

  1. Enif. stars.astro.illinois.edu. Праверана 25 жніўня 2024.
  2. International Astronomical Union | IAU. www.iau.org. Праверана 25 жніўня 2024.
  3. Enif. stars.astro.illinois.edu. Праверана 25 жніўня 2024.
  4. VizieR. vizier.cds.unistra.fr. Праверана 25 жніўня 2024.
  5. Simbad - Object view. simbad.cds.unistra.fr. Праверана 25 жніўня 2024.
  6. Enif. stars.astro.illinois.edu. Праверана 25 жніўня 2024.