Перайсці да зместу

Эн Бакстэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эн Бакстэр
англ.: Anne Baxter
Дата нараджэння 7 мая 1923(1923-05-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1985(1985-12-12)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Catherine Dorothy Wright[d]
Муж John Hodiak[d]
Дзеці Katrina Hodiak[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, пісьменніца, актрыса
Узнагароды
IMDb ID 0000879
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эн Бакстэр (англ.: Anne Baxter, 7 мая 1923, Мічыган-Сіці, Індыяна — 12 снежня 1985, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса, зорка галівудскіх фільмаў, брадвейскіх пастановак і тэлесерыялаў. Лаўрэат прэміі «Оскар» і «Залаты глобус», таксама была намінаваная на прэмію «Эмі».

Бакстэр навучалася акцёрскаму майстэрству ў Марыі Успенскай, і мела невялікі сцэнічны досвед, перш чым дэбютаваць у фільме «Прэжка з дваццаці мулаў» (1940). Падпісала кантракт з кінастудыяй «20th Century Fox», але была арандаваная «RKO Pictures» для ролі ў фільме Орсана Уэлса «Цудоўныя Эмберсаны» (1942), які стаў адным з першых значных фільмаў у яе кар’еры. У 1947 годзе яна выйграла прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў фільме «Лязо брытвы» (1946), за ролю ветранай Сафі Мак-Дональд. У 1951 годзе яна была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў фільме «Усё пра Еву» (1950). Яна працавала з некалькімі з найвялікшых рэжысёраў Галівуду, у тым ліку з Альфрэдам Хічкакам у фільме «Я спавядаюся» (1953), з Фрыцам Лангам у фільме «Сіняя гардзення» (1953) і з Сесілем Дэмілем у фільме «Дзесяць запаведзяў».

Зноскі

  1. а б Anne Baxter // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Anne Baxter // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.