Эн Брэдстрыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эн Брэдстрыт
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Ann Dudley
Дата нараджэння 20 сакавіка 1612(1612-03-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1672(1672-09-16)[3][4][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Thomas Dudley[d][5][6][…]
Маці Dorothy Yorke[d][6][7]
Муж каля Simon Bradstreet[d]
Дзеці Dudley Bradstreet[d], John Bradstreet[d], Samuel Bradstreet[d], Sarah Bradstreet[d], Dorothy Bradstreet[d], Simon Bradstreet[d], Mercy Bradstreet[d] і Hannah Ann Wiggin[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, філосаф
Мова твораў англійская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эн Брэдстрыт (англ.: Anne Bradstreet; каля 1612—1672) — паэтэса, аўтарка першай амерыканскай друкаванай кнігі вершаў.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася і атрымала адукацыю ў Англіі, была дачкой эканома графскага маёнтка. Яна эмігравала ў Амерыку разам з усёй сям’ёй ва ўзросце 18 год. Яе муж стаў, у рэшце рэшт, губернатарам калоніі Масачусецкай затокі, якая пазней ператварылася ў горад Бостан.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выбраныя вершы, публ. 1678.

У творчасці Эн Брэдстрыт аддавала перавагу доўгім рэлійным паэмам і вершам на такія традыцыйцныя тэмы, як, напрыклад, поры года. Аўтарка дасціпных вершаў на тэмы штодзённага жыцця, а таксама поўных пяшчоты і любові вершаў, прысвечаных мужу і дзецям. Яна захаплялася англійскай метафізічнай паэзіяй, таму яе кніга «Дзясятая муза, якая ўзнікла нядаўна ў Амерыцы» (1650) адлюстроўвае ўплыў Эдмунда Спенсера, Філіпа Сіднея, а таксама іншых англійскіх паэтаў. Кніга была надрукавана ў Англіі, бо ў першыя гады існавання амерыканскіх калоніяў у іх не было друкарскіх варштатаў. Паэтэса часта скарыстоўвае складаныя параўнанні альбо пашыраныя метафары. Яе твор «Да майго дарагога і любага мужа» (публ. 1678) заснаваны на ўсходняй вобразнасці, тэме кахання і ідэі параўнання, якая была вельмі папулярнай у Еўропе ў тыя часы, але яна надае гэтаму рэлігійны сэнс у заключнай частцы паэмы.

Зноскі

  1. Swartz A. Anne Bradstreet // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anne Bradstreet // WomenWriters Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Anne Bradstreet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Anne Bradstreet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 130.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage
  7. Kindred Britain

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]