Эпалеты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Злева — шляхціц у дваранскім мундзіры Рэчыцкага павета, 1788 г. Справа — генерал-маёр войска ВКЛ, 1788 Г.

Эпалéты (фр.: épaulette, ад épaule — плячо) — асобныя наплечныя знакі адрознення вайскоўцаў узброеных сіл шэрагу дзяржаў.

Выгляд і функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Поле эпалета мае форму круга або авала, каранёвая частка (тая, што бліжэй да шыі) у розных войсках можа мець розную форму — ад прамавугольніка да выцягнутага паўкруга.

Эпалеты прымацоўваюцца да пляча наступным чынам: на плячо мундзіра нашыты спецыяльны вузкі папярочны контрпагон, пад якім прапускаецца каранёвая частка эпалета. На канцы каранёвай часткі замацаваны гузік, які шнуркамі або кручком мацуецца на плячо мундзіра ў каўняра. Поле эпалета, у залежнасці ад рангу воінскага звання, могуць апраўляць плеценымі з драцяной валакіты валікамі або чаканымі накладкамі, якія імітуюць валікі. У вайскоўцаў больш высокага рангу па акружнасці поля можа мацавацца валакітныя махры. На поле эпалеты таксама могуць знаходзіцца сімвалы, якія абазначаюць званне і прыналежнасць да роду войскаў. Некаторыя памылкова лічаць, што эпалеты ўтварыліся ад рыцарскіх даспехаў. Былі характэрныя для уніформы XIX-га — пачатку XX-га стагоддзяў у войсках еўрапейскага тыпу. У пачатку XIX-га стагоддзя, акрамя функцыі знакаў адрознення, з'яўляліся лёгкімі плечавымі даспехамі, якія абаранялі плечы ад удараў шабляў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У свеце эпалеты з'явіліся ў пачатку XVIII стагоддзя, а ў Вялікім Княстве Літоўскім — ў сярэдзіне 1760-х гадоў (былі запазычаны ад Прусіі).

Напачатку па 2 залатыя эпалеты атрымалі афіцэры палка Коннай гвардыі Літоўскай, потым — афіцэры пяхоты, у 1776-м годзе — кавалерысты. Але толькі ў 1789-м годзе эпалеты сталі знакамі адрознення афіцэрскіх Чыноў ВКЛ. Званне, або Чын афіцэра вызначаўся колькасцю шліфаў (папярочных нашывак) і зорачак на эпалеце, а чын генерала — залатым галуном на краі эпалета. Гэтыя знакі захаваліся да апошніх дзён існавання арміі ВКЛ.

У арміі Расійскай імперыі эпалеты былі ўведзены ў 1763-м годзе на адно левае плячо, а ў 1807-м годзе — на два плячы. З 2-й паловы XIX-га стагоддзя эпалеты пачалі прымяняцца толькі ў параднай форме адзення. Скасаваны ў пачатку XX-га стагоддзя.

Сёння эпалеты захаваліся ў арміях некаторых краін (напрыклад Францыі і інш.) для асобных катэгорый вайскоўцаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8., ст.138.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данилов А «Погоны. Долгожители армейской моды» Армия. 2003. Номер 1.