Эпентэза
Эпентэ́за (грэч. ἐπένθεσις — устаўка) — узнікненне ў сярэдзіне слова (пераважна ў выніку дысіміляцыі) дадатковага неэтымалагічнага гука (зычнага ці галоснага); адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў[1].
Узнікае пры засваенні запазычанняў з неўласцівымі роднай мове спалучэннямі гукаў. У беларускай мове ў ролі эпентэзы найчасцей выступаюць зычныя [в], [й]. З дапамогай эпентэзы [в] утварыліся словы Лявон, Ларывон, какава, радзіва. Эпентэза [й] вельмі пашырана ў запазычаных словах пры збегу галосных [іо], [іэ], [іа]: аксі[йо]ма, рады[йо], клі[йэ]нт, ды[йе]та, бі[йа]логія, хімі[йа][2].
Зрэдку эпентэза трапляецца ў дыялектнай мове паміж зычнымі : параўнайце, дыялектнае страмніца і літаратурнае сарамніца. Галосныя эпентэзы [е], [а] ці больш зрэдукаваны гук [ъ] з’яўляюцца ў шэрагу канцавых спалучэнняў зычных для больш лёгкага іх вымаўлення: рубель (старабел.: рубль), вецер (старабел.: ветръ), журавель, мет[а]р або мет[ъ]р, спектакль або спектак[ъ]ль і г.д[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Эпентэза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 139. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- 1 2 Фанетычныя працэсы // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 588. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.