Эпідэмічны паратыт
Выгляд
| Эпідэмічны паратыт | |
|---|---|
| | |
| МКХ-11 | 1D80 |
| МКХ-10-КМ | B26.9 і B26 |
| МКХ-9-КМ | 072[1][2] |
| DiseasesDB | 8449 |
| MedlinePlus | 001557 |
| MeSH | D009107 |
Эпідэмічны паратыт, таксама свінка[3] — хвароба чалавека, пры якой пашкоджваюцца калявушныя (радзей падсківічныя і пад’язычныя) слінныя, палавыя і падстраўнікавыя залозы, ЦНС і іншае.
Узбуджальнік — РНК-змяшчальны вірус. Хварэюць пераважна дзеці і падлеткі. Крыніца інфекцыі — хворы на эпідэмічны паратыт. Заражэнне пераважна паветрана-кропельным шляхам. Эпідэмічны паратыт пакідае стойкі імунітэт.
Сімптомы: павышаная тэмпература цела, боль у вобласці ніжняй сківіцы пры адкрыванні рота і жаванні, напухаюць і баляць пашкоджаныя залозы.
Ускладненні: бясплоднасць, глухата, цукровы дыябет. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паратыт эпідэмічны / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).