Перайсці да зместу

Эпідэмічны сыпны тыф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эпідэмічны сыпны тыф
Сып, выкліканы эпідэмічным тыфам
Сып, выкліканы эпідэмічным тыфам
МКХ-11 1C30.0
МКХ-10 A75.175.1
МКХ-9 080080-083083
OMIM 104300
DiseasesDB 29240
MedlinePlus 001363
eMedicine med/2332 
MeSH D014438

Эпідэмічны сыпны тыф — інфекцыйнае захворванне, узбуджальнікам якога з’яўляецца рыкетсія Провачака (Rickettsia prowazekii). Захворванне з’яўляецца класічным трансмісіўным антрапанозам. Крыніцай інфекцыі звычайна служыць чалавек, хворы на эпідэмічную ці спарадычную рэцыдыўную (хвароба Брыля — Цынсера) форму сыпнога тыфу.