Эпіметэй (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эпіметэй, спадарожнік)
Эпіметэй
спадарожнік Сатурна
Эпіметэй (здымак «Касіні»)
Эпіметэй (здымак «Касіні»)
Эпіметэй (здымак «Касіні»)
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік Р. Уокер
Дата адкрыцця 18 снежня 1966
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 151 410 км
Эксцэнтрысітэт 0,0098
Перыяд абарачэння 0,694 333 517 сут
Нахіл арбіты 0,351° (да экватара Сатурна)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 135×108×105 км[1]
Сярэдні радыус 56,7 ± 3,1 км
Маса 5,304±0,013×1017 кг[2]
Шчыльнасць 0,69±0,11 г/см³[1]
Паскарэнне свабоднага падзення ~0,0078 м/с²
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі сінхранізаваны
Нахіл восевага вярчэння 0,000°
Альбеда 0,73±0,03 (геаметрычнае)[3]

Эпіметэй (стар.-грэч.: Ἐπιμηθεύς) — унутраны спадарожнік планеты Сатурн. Названы імем персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Эпіметэя. Таксама пазначаецца як Сатурн XI.

У снежні 1966 французскі астраном Адуэн Дальфюс назіраў спадарожнік Сатурна, які ён назваў Янусам. У тым жа месяцы, на тры дні пазней Рычард Уокер таксама назіраў аб’ект на той жа арбіце. У той момант было меркаванне, што гэта адзін і той жа спадарожнік. Але дванаццаццю гадамі пазней, у кастрычніку 1978 года, Стывен Ларсан і Джон Фаўнцін адкрылі, што гэта два аб’екты, якія рухаюцца па вельмі блізкіх арбітах. Гэта было пацверджана данымі «Вояджэра-1». Адлегласць паміж арбітамі спадарожнікаў складае 50 км — істотна менш за іх памеры.

Зноскі

  1. а б Porco, C. C.; et al. (2006). "Physical Characteristics and Possible Accretionary Origins for Saturn's Small Satellites" (PDF). Bulletin of the American Astronomical Society. 37: 768.
  2. Spitale, J. N.; et al. (2006). "The orbits of Saturn's small satellites derived from combined historic and Cassini imaging observations". The Astronomical Journal. 132 (2): 692–710. doi:10.1086/505206. Архівавана 13 красавіка 2016.
  3. Verbiscer, A.; French, R.; Showalter, M.; and Helfenstein, P. Enceladus: Cosmic Graffiti Artist Caught in the Act, Science, Vol. 315, No. 5813 (February 9, 2007), p. 815 (supporting online material, table S1)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]