Эпінэ-сюр-Сен (фр.: Épinay-sur-Seine) — горад і камуна ў французскім дэпартаменце Сен-Сен-Дэні, акруга Сен-Дэні, кантон Эпінэ-сюр-Сен. Эпінэ-сюр-Сэн - паўночны прыгарад Парыжа, за 11,3 км ад яго цэнтра. Размешчаны на рацэ Сена. Франсіска дэ Асіс Бурбон, кароль-кансорт Іспаніі жыў у мясцовым замку падчас свайго выгнання з Іспаніі з 1881 года да сваёй смерці ў 1902 годзе. У замку зараз размяшчаецца мэрыя горада.
З 1960 года насельніцтва горада значна вырасла з-за будаўніцтва шматпавярховых дамоў. Сёння гэта адна з найбольш густанаселеных камун Еўропы. Як і ў іншых прадмесцях Парыжа, сярод жыхароў Эпінэ-сюр-Сен шмат эмігрантаў, перш за ўсё з Магрыба, Турцыі і Паўднёвай Афрыкі.