Эрарый (казна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руіны Храма Сатурна, у якім размяшчаўся эрарый.

Эрарый (лац.: Aerarium populi Romani, ад лац.: aesaes: медзь, бронза; манета, грошы; каштоўнасць; жалаванне) — дзяржаўная казна і архіў у Старажытным Рыме.

Эрарий размяшчаўся ў Храме Сатурна, з-за чаго часта называўся Эрарый Сатурна (лац.: Aerarium Saturni). У эпоху Рэспублікі эрарый падпарадкоўваўся сенату, і ім кіравалі два квестары(руск.) бел.. Пры Актавіяне Аўгусце ён быў перападпарадкаваны імператару і стаў часткова дублявацца імператарскім фіскам(руск.) бел., а яго кіраванне было даверана аднаму з прэтараў. Пры Нероне для кіравання эрарыем была створана пасада прэфекта эрарыя.

Галоўным прызначэннем эрарыя было захоўванне дзяржаўных фінансаў (у золаце, срэбры і медзі) і бягучыя аперацыі з імі. Таксама ў эрарыі захоўваліся дакументы аб дзяржаўных даўгах і абавязацельствах, падатковыя дакументы, дамовы арэнды, фінансавая справаздачнасць магістратаў, вопісы палёў, пісьмовыя клятвы, рашэнні народных сходаў і сенатусконсульты(руск.) бел..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]