Эра свабоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гісторыя Швецыі

Дагістарычныя Швецыя
Эпоха вікінгаў
Кальмарская унія
Шведская імперыя
Эра свабоды
Шведска-нарвежская унія
Швецыя ў 19 стагоддзі
Швецыя ў Першай сусветнай вайне
Швецыя ў Другой сусветнай вайне

Эра свабоды ці эпоха свабоды (шведск.: Frihetstiden) — паўвекавы эксперымент у Швецыі з парламенцкай сістэмай і павелічэннем грамадзянскіх правоў у перыяд ад смерці Карла XII у 1718 да перавароту Густава III у 1772. Пераход улады ад манархіі да парламента быў прамым вынікам катастрафічнай Паўночнай вайны.

Аднак пры выкарыстанні ў дачыненні да гэтага перыяду тэрміна «парламентарызм» неабходна ўлічваць, што ў Швецыі сярэдзіны XVIII стагоддзя не было таго, што сёння разумеецца пад дэмакратыяй. Хоць падатковае сялянства было прадстаўлена ў парламенце, яго ўплыў быў непрапарцыйна малым, у той час як мяшчане, якія не мелі ўласнасці, што магла абкладацца падаткамі, зусім не мелі права голасу.

Паражэнне ў Паўночнай вайне звяло Швецыю да становішча другараднай еўрапейскай дзяржавы. Паводле мірнага дагавора 1721 года Швецыя страціла ўсе свае ўладанні ва ўсходняй Прыбалтыцы, частку Фінляндыі — паўднёва-заходнюю Карэлію і Выбарг, а таксама большасць нямецкіх уладанняў. Цяжкае становішча ў краіне пагаршалася вялікім дзяржаўным доўгам, людскімі стратамі і ваеннымі спусташэннямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nationalencyklopedin (шведск.)
  • Piotr Napierała, «Spadek polityczny po szwedzkim Frihetstiden (1718—1772)», w: Współczesność i przyszłość nauk humanistycznych. Problemy i perspektywy badawcze, Instytut Historii UAM Poznań 2008, s. 13-24. ISBN 978-83-89407-53-5 (польск.)
  • Roberts, Michael (2003). The Age of Liberty: Sweden 1719—1772. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-52707-1. (англ.)
  • This article incorporates text from a publication now in the public domain: Chisholm, Hugh, ed. (1911). Encyclopædia Britannica (11th ed.). Cambridge University Press. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]