Эрг (пустыня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрг-Шэбі ў Марока

Эрг (араб. пясчанае мора) — пясчаны пустынны масіў у Паўночнай Афрыцы, які размяшчаецца звычайна ў паніжэннях рэльефу.

Характэрны высокія (да 200—300 м) грады маларухомых пяскоў, выцягнутых пераважна ў напрамку пануючых пасатных вятроў. Найбольшыя масівы — Вялікі Усходні Эрг і Вялікі Заходні Эрг. У параўнанні з камяністымі і гліністымі пустынямі эргі больш увільготнены, трапляюцца крыніцы і калодзежы, каля якіх сканцэнтраваны аазісы.

Падобныя пустыні на Аравійскім паўвостраве называюць нефуд, у Цэнтральнай Азіі — кум, у Кітаі — шамо.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 148. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).