Эркі-Свен Цюйр
| Эркі-Свен Цюйр | |
|---|---|
| эст.: Erkki-Sven Tüür | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1959[1] (66 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Бацька | Philipp-Teedy Tüür[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Яан Раэтс і Lepo Sumera[d] |
| Прафесіі | кампазітар, перкусіяніст, выкладчык універсітэта, настаўнік музыкі |
| Інструменты | флейта і ударныя музычныя інструменты |
| Жанры | опера і сімфонія |
| Лэйблы | ECM Records[d] |
| Выхаванцы | Helena Tulve[d] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| erkkisven.com (англ.) | |
Эркі-Свен Цюйр (эст.: Erkki-Sven Tüür; нар. 16 кастрычніка 1959, Кярдла) — эстонскі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Талінскае музычнае вучылішча ім. Георга Отса па класе флейты і перкусіі (1976-80). Вучыўся ў Талінскай кансерваторыі на аддзяленні кампазіцыі ў Яана Раэтса, але ў асноўным сфармаваўся самавукам — браў прыватныя ўрокі кампазіцыі ў Лепа Сумеры (1980-84). У 1979-83 узначальваў створаны ім інструментальны рок-гурт «In Spe» (дзе граў на клавішных і флейце і часам спяваў), які стаў надзвычай папулярным у Эстоніі. У складзе гурта таксама грала на клавішных Ганне Цюйр, жонка будучага кампазітара. У 1983 годзе, незадоўга перад сыходам Цююра з гурта, фірма «Мелодыя» выпусціла дэбютны альбом калектыва, вытрыманы ў лепшых традыцыях прагрэсіўнага року.
Першы поспех яму прынесла камернае сачыненне Insula Deserta («Пустэльная выспа») для струнных, выкананае ў Фінляндыі (1989).
Сачыненні Цююра выконваюць Эстонскі Акадэмічны аркестр Hortus Musicus.
Зноскі
- ↑ Erkki-Sven Tüür // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Troitski A. Tusovka: who's who in the new Soviet rock culture — Omnibus Press, 1990. — P. 157. — ISBN 0-7119-1469-9