Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель
ням.: Ernst Wilhelm Leberecht Tempel
Ernst Wilhelm Leberecht Tempel.jpg
Дата нараджэння 4 снежня 1821(1821-12-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1889(1889-03-16)[1][2] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія і выяўленчае мастацтва
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель на Вікісховішчы

Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель (ням.: Ernst Wilhelm Leberecht Tempel; 4 снежня 1821-1889) — нямецкі астраном і мастак-графік, першаадкрывальнік 5 астэроідаў і 12 камет.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эрнст Темпель нарадзіўся 4 снежня 1821 г. у саксонскага горадзе Нідэркунерсдорфе. У 1837 годзе вучыўся літаграфскай справе ў Майсене. У 1840 годзе адправіўся ў падарожжа па Еўропе, наведаў Капенгаген, Стакгольм і Хрысціянію (цяперашні Осла).

У 1858 годзе пасяліўся ў Венецыі і адкрыў майстэрню па літаграфіі. Неўзабаве ажаніўся. Вельмі паспяхова выконваў заказы навукоўцаў па вырабе ілюстрацый. Збудаваў тэлескоп і з яго дапамогай у 1859 годзе адкрыў камету, а таксама туманнасць ў скопішчы Плеяд. У 1860 годзе атрымаў запрашэнне ў Марсельскую абсерваторыю. Працуючы ў гэтым французскім горадзе, адкрыў яшчэ шэраг нябесных целаў, у прыватнасці астэроідаў і камет. Яму належаць адкрыцці астэроідаў (64) Ангеліна, (65) Кібела, (74) Галатэя, (81) Тэрпсіхора і (97) Клато.

У 1870 годзе з пачаткам франка-прускай вайны Тэмпель быў вымушаны пакінуць Францыю і вярнуцца ў Італію. У 1875 годзе ўзначаліў абсерваторыю ў горадзе Арчэтры паблізу Фларэнцыі.

16 сакавіка 1889 года Тэмпель памёр у Арчэтры.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Тэмпеля названы астэроід (3808) Тэмпель і кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119023164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France Ernst Wilhelm Leberecht Tempel // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119023164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колчинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с.(руск.)