Эрнст Вільгельм Най
Эрнст Вільгельм Най | |
---|---|
ням.: Ernst Wilhelm Nay | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1968[1][4][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графічны дызайнер, рысавальнік, гандляр кнігамі, літограф |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Эрнст Вільгельм Най (ням.: Ernst Wilhelm Nay; 11 чэрвеня 1902, Берлін — 8 красавіка 1968, Кёльн) — нямецкі мастак і графік, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1921—1922 гадах навучаўся ў Берліне на кнігагандляра. У 1925—1928 гадах вучыўся жывапісу ў класе Карла Гофера пры Аб’яднанай дзяржаўнай школе па свабодным і прыкладным мастацтве ў Берліне. У 1926—1927 гадах браў удзел у выстаўках Берлінскага сецэсіёна і мюнхенскага Новага сецэсіёна. З 1928 года жыў у Парыжы, а затым, атрымаўшы ў 1930 годзе Борнхальм-стыпендыю для ўдасканалення мастацкага майстэрства, з’яжджае ў Італію. У 1931—1932 гадах жыў і працаваў на Віла Масіма ў Рыме.
У 1937 годзе яму забаранілі выстаўляцца ў Германіі, працы Ная нацысты абвясцілі «дэгенератыўным мастацтвам», як «узоры» некалькі твораў выстаўлены на нацысцкіх выстаўках «дэгенератыўнага мастацтва» ў Берліне і Мюнхене.
У 1937—1938 гадах жыў у Эдварда Мунка ў Лафатэне, Нарвегія. У 1939—1945 гадах у гады Другой сусветнай вайны прызваны ў армію. У 1943 годзе атэлье мастака ў Берліне знішчана падчас бамбардзіроўкі.
Зноскі
- ↑ а б Ernst Wilhelm Nay
- ↑ Ernst Wilhelm Nay // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118586653 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Ernst Wilhelm Nay // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Кёльне
- Пахаваныя на могілках Мелатэн
- Лаўрэаты Берлінскай мастацкай прэміі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Мастакі-абстракцыяністы
- Мастакі Германіі XX стагоддзя