Эрнфрыд Мальмгрэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрнфрыд Мальмгрэн
Ernfrid Cart Malmgren
Malmgren.jpg
Род дзейнасці: Дзеяч эсперанта-руха
Дата нараджэння: 3 лістапада 1899(1899-11-03)
Месца нараджэння: Чопінг, Лен Вестманланд, Швецыя
Грамадзянства: Швецыя
Дата смерці: 28 сакавіка 1970(1970-03-28) (70 гадоў)
Месца смерці: Швецыя
Член у
Узнагароды і прэміі:
Аўтограф: Ernfrid Malmgren signature.svg
Commons-logo.svg Эрнфрыд Мальмгрэн на Вікісховішчы

Эрнфрыд Карт Мальмгрэн (шведск.: Ernfrid Cart Malmgren, 3 лістапада 189928 сакавіка 1970) — шведскі эсперантыст, дзеяч міжнароднага эсперанта-руха.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па адукацыі настаўнік, з канца 1920-ых гадоў веў актыўную дзейнасць у эсперанта-рухе. Арганізоўваў шматлікія курсы вывучэння эсперанта ў Стакгольме як для шведаў, так і для іншаземцаў, з 1928 па 1931 праводзіў курсы выкладчыкаў эсперанта, у тым ліку пры фінансавай падтрымцы ўрада. У перыяд 1929— 1931 гадоў Мальмгрэн разам з лідэрам эстонскіх эсперантыстаў Генрыхам Сепікам арганізоўваў турыстычныя паездкі з Швецыі ў Эстонію, у якіх прыняла ўдзел вялікая колькасць эсперантстаў. У 1929—1931 гадах Мальмгрэн таксама быў сакратаром Шведскай федэрацыі выкладчыкаў эсперанта, кіраўніком турыстычнай эсперанта-асацыяцыі, кіраваў Шведскім інстытутам эсперанта з 1930 года, а з 1931 года быў сакратаром Шведскай эсперанта-федэрацыі.

У 1934 годзе Мальмгрэн быў генеральным сакратаром Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Стакгольме, на гэтым кангрэсе быў абраны віцэ-прэзідэнтам і членам праўлення Сусветнай асацыяцыі эсперанта. На гэтай пасадзе мальмгрэн займаўся інфармацыйнай работай, у сваім доме ў Стакгольме адкрыў цэнтр для прасоўвання эсперанта, рассылаў інфармацыйныя бюляцені аб стане міжнароднага эсперанта-руха, прычым падчас Другой сусветнай вайны гэтыя бюляцені рассылаліся нават у акупаваныя краіны.

Пасля зліяння Міжнароднай эсперанта-лігі і «жэнеўскай UEA» у 1947 Мальмгрэн стаў прэзідэнтам абноўленай UEA. У 1955 годзе быў перавыбраны прэзідэнтам UEA, але з-за праблем са здароўем сыйшоў у адстаўку у 1956 годзе. У 1962 годзе быў удастоены звання ганаровага прэзідэнта UEA.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]