Эрнэст Курто дэ Сісэ
Эрнэст Курто дэ Сісэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Ernest Courtot de Cissey | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбер дэ Бральі | ||||||
Пераемнік | Луі Бюфэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 верасня 1810[1] ці 23 снежня 1810[2][3][…]
|
||||||
Смерць |
15 чэрвеня 1882[2][3][…] (71 год)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Marie-Anne Courtot de Cissey[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Эрнэст-Луі-Актаў Курто дэ Сісэ (фр.: Ernest-Louis-Octave Courtot de Cissey; 12 верасня 1810, Парыж — 15 чэрвеня 1882, Парыж) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал, які займаў пасаду кіраўніка ўрада краіны ў 1874-1875 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў выдатную ваенную адукацыю ў Нацыянальнай ваеннай школе ў Ла-Флешы і Ваеннай акадэміі Сен-Сір. У 1832 годзе пачаў службу ў званні лейтэнанта, у 1839 годзе атрымаў званне капітана. Служыў у Алжыры, у 1850 годзе атрымаў званне падпалкоўніка. Прымаў удзел у Крымскай вайне (1853—1856), удзельнічаў у бітве на рацэ Альма. З 17 сакавіка 1855 года — брыгадны генерал, з 23 сакавіка 1855 года — начальнік штаба 2-га армейскага корпуса Усходняй арміі.
Пасля вайны зноў служыў у Алжыры: з 28 чэрвеня 1856 года знаходзіўся ў распараджэнні генерал-губернатара Алжыра. З 27 лютага 1857 года — начальнік штаба камандавання Паўднёва-Усходняга акругі Алжырскага генерал-губернатарства. З 12 снежня 1860 года — член Камітэта Генеральнага штаба, адначасова займаў пасады: з 11 мая па 31 снежня 1861 года — генерал-інспектар жандармерыі IV акругі, з 8 красавіка па 31 снежня 1862 года — генерал-інспектар жандармерыі V акругі, з 18 красавіка па 31 снежня 1863 года — генерал-інспектар жандармерыі IV акругі. 16 красавіка 1864 года прызначаны генерал-інспектарам пяхоты IV акругі, 10 верасня 1864 года пакінуў пасаду члена Камітэта Генеральнага штаба з прызначэннем камандуючым войскамі 16-га ваеннага акругі (Рэн). З 18 мая 1869 года — камандзір 1-й пяхотнай дывізіі другога Шалонскага лагера. У 1870—1871 гадах удзельнічаў у Франка-прускай вайне. З 29 кастрычніка 1870 года знаходзіўся ў прускім палоне.
5 чэрвеня 1871 года атрымаў пасаду ваеннага міністра Францыі, 2 ліпеня 1871 года абраны дэпутатам Нацыянальнага сходу ад дэпартамента Іль і Вілен. 24 мая 1873 года пакінуў пасаду міністра і 28 верасня атрымаў камандаванне 9-м армейскім корпусам. З 22 мая 1874 года зноў ваенны міністр і выканаўца абавязкаў старшыні ўрада Францыі. 9 сакавіка 1875 года пакінуў пасаду старшыні ўрада, а 15 жніўня 1876 года — пасаду ваеннага міністра. 12 снежня 1875 года стаў пажыццёвым сенатарам. З 31 сакавіка 1878 года — камандзір 11-га армейскага корпуса.
У 1880 годзе быў замяшаны ў скандале: Курто дэ Сісэ абвінавачваўся ў перадачы сакрэтных дакументаў нямецкаму шпіёну, якім была жонка яго падначаленага. Абвінавачванне не было даказана, але генерал страціў сваю пасаду.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б senat.fr
- ↑ а б Ernest De Cissey // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 115.
- ↑ Gabrielli D. Dictionnaire historique du Père-Lachaise — 2002. — P. 102. — ISBN 978-2-85917-346-3