Эрнэст Магнус Дэнгаф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнэст Магнус Дэнгаф
польск.: Ernest Magnus Denhoff
Герб «Дзік»
Герб «Дзік»
Сцяг Кашталян парнаўскі
1635 — 1640
Папярэднік Гедэон Дунін-Раецкі
Пераемнік Мікалай Асалінскі
Сцяг Ваявода парнаўскі
1640 — 1642
Папярэднік Канстанцін Палубінскі
Пераемнік Ян Завадскі

Нараджэнне 10 снежня 1581(1581-12-10)
Смерць 18 чэрвеня 1642(1642-06-18) (60 гадоў)
Род Дэнгафы
Бацька Герард Дэнгаф[d][1]
Маці Маргарыта фон Цвайфельн
Жонка Кацярына фон Дона
Дзеці Герард, Эрнэст, Фрыдрых і Ганна Катажына
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнэст Магнус Дэнгаф (15811642) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кашталян парнаўскі (16351640), ваявода парнаўскі (16401642), староста дорпацкі і цельшаўскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік нямецка-балтыйскага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік», які паходзіў з Ліфляндыі. Старэйшы сын ваяводы дорпацкага Герарда Дэнгафа (пам. 1598?) і Маргарыты фон Цвайфельн (пам. 1622). Малодшыя браты — палкоўнік Герман Дэнгаф (пам. 1620), ваявода паморскі Герард Дэнгаф (каля 15901648), ваявода дорпацкі і серадзскі Каспер Дэнгаф (15881645).

У 1635 годзе Эрнэст Магнус Дэнгаф быў прызначаны кашталянам парнаўскім, а ў 1640 годзе атрымаў пасаду ваяводы парнаўскага. Удзельнік войнаў Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй і Швецыяй. З 1625 года прыняў удзел у кароннай камісіі, створанай для заключэння мірнага дагавора паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Удзельнічаў у заключэнні Альтмаркскага (1629) і Штумсдорфскага (1635) перамір'яў.

У 1633 годзе Эрнэст Магнус Дэнгаф атрымаў ад германскага імператара Фердынанда II Габсбурга тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яму належаў замак Вальдау ў даліне р. Прэгель ва Усходняй Прусіі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбе з баранэсай Кацярынай фон Дона (1606—1659), ад якой меў трох сыноў і адну дачку:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kilian Heck/Christian Thielemann (Hrsg.): Friedrichstein. Das Schloß der Grafen von Dönhoff in Ostpreußen. Deutscher Kunstverlag, München/Berlin 2006, ISBN 3-422-06593-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]